У суботу ідзем на дыван да кіраўніцтва асьпірантуры - хочуць даць пад азадак нагой. Так накрылася медным тазам афэра чынавенства ад навукі па эксплюатацыі моладзі, а моладзь пазбавілася надзеі на таннае жытло. :-)
среда, 2 марта 2011 г.
понедельник, 28 февраля 2011 г.
У Крынках прыгадалі Мар’яна Пецюкевіча
Мар’яна Пецюкевіча – даследчыка фальклору Беласточчыны прыгадалі на сустрэчы ў Публічнай біблятэцы ў Крынках. Мар’ян Пецюкевіч быў сведкам і ўдзельнікам беларускага нацыянальнага руху ў міжваенны перыяд.
Пасля ссылкі ў Сібір ён апынуўся ў Торуні, дзе працаваў этнографам пры новаствараным музеі. Ад імя гэтага музея Мар’ян Пецюкевіч даследаваў ваколіцу Гайнаўкі і Саколкі.
Паводле доктар Гражыны Харытанюк, дзякуючы даследаванням Мар’яна Пецюкевіча матэрыяльная традыцыя Беласточчыны не загінула:
– Яго вельмі цікавіла Беласточчцна – па-першае таму, што гэта цікавая краіна, памежжа, як ён казаў, польска-беларуска-літоўскае памежжа. У яго натуральна была свядомасць таго, што матэрыяльная культура беларусаў – знікае. Ён звязаўся з Галоўным праўленнем Беларускага грамадска-культурнага таварыства – там была этнаграфічная секцыя – і дзякуючы гэтаму ён мог даследаваць тэрыторыю Беласточчыны.
Спадчыну Мар’яна Пецюкевіча складаюць некалькі збораў этнаграфічных нататак з падарожжаў па Сакольшчыне.
Сустрэча ў бібліятэцы ў Крынках стала чарговым мерапрыемствам прысвечаным беларускай культуры і яе постацям. Цыклічныя сустрэчы ў крынкаўскай бібліятэцы арганізавала згуртаванне «Terra Incognita» з Крынак.
Пасля ссылкі ў Сібір ён апынуўся ў Торуні, дзе працаваў этнографам пры новаствараным музеі. Ад імя гэтага музея Мар’ян Пецюкевіч даследаваў ваколіцу Гайнаўкі і Саколкі.
Паводле доктар Гражыны Харытанюк, дзякуючы даследаванням Мар’яна Пецюкевіча матэрыяльная традыцыя Беласточчыны не загінула:
– Яго вельмі цікавіла Беласточчцна – па-першае таму, што гэта цікавая краіна, памежжа, як ён казаў, польска-беларуска-літоўскае памежжа. У яго натуральна была свядомасць таго, што матэрыяльная культура беларусаў – знікае. Ён звязаўся з Галоўным праўленнем Беларускага грамадска-культурнага таварыства – там была этнаграфічная секцыя – і дзякуючы гэтаму ён мог даследаваць тэрыторыю Беласточчыны.
Спадчыну Мар’яна Пецюкевіча складаюць некалькі збораў этнаграфічных нататак з падарожжаў па Сакольшчыне.
Сустрэча ў бібліятэцы ў Крынках стала чарговым мерапрыемствам прысвечаным беларускай культуры і яе постацям. Цыклічныя сустрэчы ў крынкаўскай бібліятэцы арганізавала згуртаванне «Terra Incognita» з Крынак.
четверг, 17 февраля 2011 г.
Гой па выбары
Хайман Апельман нарадзіўся 7 студзеня 1902 г. у Магілёве на берагах Дняпра ў сям’і артадаксальных габрэяў. Яго бацька эміграваў у Злучаныя Штаты ў 1913 г., а ўжо праз год да галавы сям’і за акіян перыязджае ўся сям’я. Да пераезду ў Амэрыку, Хайман пасьпеў павучыцца ў расейскіх школах, авалодаўшы прамудрасьцямі латыні, нямецкай, расейскай, польскай, грэцкай і еўрыта. Але хлопчык зусім не размаўляў па-ангельску. Прабыўшы ў Чыкага, малы Апельман пайшоў вучыцца ў бясплатную сярэднюю школу Ганса Хрысьціяна Андэрсана, за два гады цалкам засвоіўшы васьмікласны курс.
Скончыўшы падрыхтоўчую праграму, Хайман паступіў у Паўночна-Заходні унівэрсітэт, дзе вывучаў гуманітарныя дысцыпліны, і адначасова ва ўнівэрсітэт Дэ Пола па бакалаўрскай праграме права. З 1918 па 1921 гг. ён наведваў абедзьве вышэйшыя навучальныя ўстановы. Дзякуючы сваёй рэпутацыі, Апельман атрымаў ад унівэрсітэта Дэ Пола стыпэндыю на научаньне ў двухгадовай магістратуры. У 1922 г., пасьля сьмерці аднаго з прафэсараў, ён пачаў выкладаць паралельна заняткам і разбудоўваньню сваёй адвакацкай кар’еры.
Аднак пераможны паход Хаймана на навуковы алімп нечакана прыпыіўся ўвосень 1924 года: з-за велічэзных нагрузак малады чалавек перанёс нэрвовы ўдар. Вымушаны ўзяць адпачынак, новасьпечаны адвакат пакідае ў сьнежні Чыкага і едзе да сваіх родных на Захад і Сярэдні Захад. Прыбыўшы ў Дэнвер у сакавіку, Хайман знаёміцца з др. Джэймсам Дэвісам, пастарам Цэнтральнай Хрысьціянскай Царквы. Неўзабаве сьвятар пачаў навучаць маладога чалавека, падсілкоўваючы не колькі яго фізычныя, колькі духоўныя патрэбы. Дарога да прафэсыі слугі Езуса Хрыста была пракладзена.
Малады неафіт заставаўся ў Дэнвере да жніўня, адмаўляючыся вярнуцца ў Чыкага, дзе яго чакала бурная рэакцыя бацькоў. Апельман вырашыў не заставацца доўга ў горадзе, таму амаль адразу ён едзе на ўсход працаваць на Рэдзінгскай чыгунцы. Праз некаторы час Апельман завербаваўся ў амэрыканскую армію.
Тры гады ён служыў санітарам у вашынгтонскім Цэнтральным армейскім шпітале Уолтара Рыда. Пад час службы будучы сусьветна вядомы пастар наведваў абшчыну евангелістаў, дзе пазнаёміўся са сваёй будучай жонкай Вернай Кук. У 1927 г. Хайман пайшоў на сверхтэрміновую службу і быў пасланы ў Форт-Сіл у штаце Аклахома. У амерыканскай глыбінцы Апельман стаў арганізоўваць малельныя зборы, і ў сакавіку 1930-а стаў пастарам Цэнтральнай баптысцкай царквы ў Лоўтане, гарадку на паўднёвым захадзе штата Аклахома. У жніўне 1930 Апельман дэмабілізаўся з войска і 4 верасьня ажаніўся зь Вернай.
Пара пэўны час наведвала Паўднева-заходнюю баптысцкую тэалагічную сэмінарыю ў Форт-Уэрце. Апельман служыў пастарам у некалькіх мясцовых царквах да траўня 1934 г. пакуль не быў абраны адным з галоўных евангелістаў штата Тэхас.
Першая вялікая евангелісцкая сустрэча Апельмана адбылася ў Філадэльфіі ў 1942 г. і амаль адразу стала падзеяй у рэлігійным жыцьці краіны. Потым былі тысячы іншых сустрэч у такіх гарадах як Гранд-Рапідс, Мантгомеры, Луісвіл, Лос-Анджэлес,Сіэтл і інш. Місіянэрская дзейнасьць Апельмана таксам ўключала сустрэчы ў Грэцыі, Гішпаніі, Францыі, Расеі, Мексіцы, Інданэзіі, Японіі, Сінгапуры і Ганконгу.
Выбітны выхадзец з Магілёва напісаў больш за 42 кнігі ўключаючы такія творы як “Формула рэлігійнага адраджэньня”, “Сіла праз Дух Сьвяты”, “Адказ Госпада на чалавецкія грахі” і інш.
Домам і адначасова штаб-кватэрай евангеліста быў Канзас-сіці. У Апельмана было двое дзяцей: Эдгар (нар. у 1937) і Рэбэка (нар. у 1938). Памёр славуты пратэстанцкі прапаведнік у 1983 г.
среда, 9 февраля 2011 г.
«Менты»
Анатолий Рубинов
Жизнь у ментов такая непростая,
Опять зовут, опять на выезд им пора,
И днем, и ночью мирных граждан охраняют,
Рискую жизнями, лихие опера.
Ох, и менты, менты, менты!
Они с преступником «на ты»,
Его поймать для них пустяк лишь сущий,
Хоть не герои, но храбры,
Хоть простодушны, но хитры,
От сериала их и крючит нас, и плющит.
Хоть туповаты, но хитры,
Хоть неуклюжи, но храбры,
От них по телеку и плющит нас, и крючит.
Жизнь у ментов такая непростая,
Опять зовут, опять на выезд им пора,
И днем, и ночью мирных граждан охраняют,
Рискую жизнями, лихие опера.
Ох, и менты, менты, менты!
Они с преступником «на ты»,
Его поймать для них пустяк лишь сущий,
Хоть не герои, но храбры,
Хоть простодушны, но хитры,
От сериала их и крючит нас, и плющит.
Хоть туповаты, но хитры,
Хоть неуклюжи, но храбры,
От них по телеку и плющит нас, и крючит.
Гениальное стихотворение! Нет слов! :-))
суббота, 29 января 2011 г.
Общежитие высокой культуры быта
На гэтым тыдні да нас у інтэрнат завітаў адстаўны палкоўнік С. Сустрэча прайшла ў выключна дзелавым ключы:
вторник, 25 января 2011 г.
Амэрыканскі прафэсар з Круглага: Гары Шульман
У 1930 г. наш зямляк Гары Шульман стаў прафэсарам Ельскай школы права, а ўжо праз дваццаць зь лішкам год заняў пасаду дэкана гэтай сусьветна вядомай навучальнай установы.
Пасля непрацяглай прыватнай юрыдычнай практыкі ў Нью-Ёрку, доктар Шульман стаў сакратаром вядомага ў тыя часы суддзі Луіса Дэмбіца, але на гэтым амбіцыі маладзёна не вычарпаліся. Ужо ў 1930 г. здольны юрыст заступіў на пасаду выкладчыка ніжэйшага рангу сваёй альма-матэр – Ельскай школы права – куды мэтанакіравана імкнуўся патрапіць.
Навуковыя зацікаўленьні доктара Гары Шульмана тычыліся грамадзянскіх правапарушэньняў, адміністратыўнага права, а таксама працоўных кантрактаў. Яго вядомая лекцыя “Матывы, кантракт і права ў працоўных адносінах” цытавалася ў юрыдычных працах сотні разоў.
У 1941 Гары Шульман скончыў сваю “праграму мінімум” – работу, якая тычылася Камісіі генеральнага пракурора па адміністратыўных працэдурах. Па словах сучасьнікаў, гэтая праца стала адным з рухавікоў сучаснай эвалюцыі адміністратыўнага права.
Лічыцца, што Шульман быў адным з самых уплывовых людзей у гісторыі амэрыканскага працоўнага арбітражу. Яго “самым выбітным вынаходніцтвам”, - згадваў Юджыну Ростоў, – “было зацьвярджэньне рэгулярных працэдураў выкананьня палажэньняў працоўных кантрактаў.
Але нашага земляка нельга абвінаваціць ў выключна габінэтна-тэарэтычнай дзейнасьці. Акрамя навукова-дасьледчай працы, Пазьней Шульман шмат год працаваў трацейскім судзьдзём, разьбіраючы цяжбы між Ford Motor Company і прафсаюзам United Automobile Workers. Яго кніга 1949 г. “Спрэчныя пытаньні ў працоўных адносінах”, якую ён напісаў разам з вядомым эканамістам, стала першым выданьнем аб арбітражы паміж прадпрымальнікамі і прафзьвязамі. Пры сваім функцыянальным падыходзе ў духу праварэалісцкай традыцыі, кніга была наватарскі разьбіта па тыпах спрэчак, якія маглі узьнікнуць цягам дзеяньня працоўных кантрактаў.
Шульман быў вядомы як трацейскі суддзя са спакойным характарам, здаровым сэнсам, выдатным пачуцьцём гумару і выключным аўтарытэтам. Выбітны юрыст быў часовым сябрам праўленьня Нацыянальнай адміністрацыі узнаўленьня, і, у сваю чаргу, асацыяваным сябрам Нацыянальнай рады па вырашэньні працоўных канфліктаў у ваенны час. Акрамя таго, Гары Шульман узначальваў экспэртную групу па заробках працоўных пад час страйку 1952 г.
У 1952 г. Шульман дапамагаў вынесьці трацейскае рашэньне у час справы працаўнікоў авіяцыйнай індустрыі, вынікам чаго стала павышэньне заробкаў на 14 цэнтаў. У час Карэйскай вайны веды Шульмана зноў запатрабаваліся – яго паклікалі кансультантам у Камітэт па стабілізацыі заробкаў.Добра вядома, што шматлікія канфлікты, якія разьбіраў Шульман, насілі гвалтоўны характар, але яго высокі прафэсыяналізм станавіўся той ніткай, якая разьвязвала клубок супярэчнасьцяў.
Перад самай сьмерцю, у ліпені 1954, наш зямляк быў прызначаны дэканам Ельскай школы права, стаўшы, мабыць, самым вядомым ураджэнцам Круглага за ўсю яго гісторыю.У 1955 дэкан Гары Шульман памёр ад раку, а ў тым самым годзе быў зацьверджаны стыпэндыяльны фонд у яго гонар, у 1957 – навукова-дасьледчы фонд, а ў 1963 - адмысловы бібліятэчны фонд.
Хто ведае, як бы склаўся лёс Гарыка Шульмана як бы яго бацькі не пакінулі сваёй радзімы. Але чамусьці здаецца, што такіх вышыняў яму наўрад ці давялося б скарыць…
воскресенье, 23 января 2011 г.
Подписаться на:
Сообщения (Atom)