среда, 2 сентября 2009 г.

Сьвятаслаў Вакарчук едзе на Беларусь

Сьвятаслаў Вакарчук, львавянін, паэт і, наогул, мой улюблены музыка едзе з канцэртам на Беларусь. Выканае ён і песьні з сольніку "Вночі".



«Ён вельмі, я лічу, канцэптуальны настроем, - кажа Вакарчук пра сольны альбом, - усе і так зразумеюць, што песні аб пачуццях і песні, канешне, не банальныя, і хутчэй настальгічна-сумныя, чым радасныя. І ўвогуле, я ўчора зразумеў, што не ўмею пісаць вясёлых песень. Гэта значыць, я зайздрошчу людзям, якія пішуць вясёлыя песні - у мяне ўнутры ўвесь час нейкія мінорныя рэчы сядзяць, і я спрабую. У мяне пакуль не атрымліваецца. Ёсць некалькі, але ў асноўным цягне на штосьці сумнае».

5 верасня Океан Ельзи возьмуць удзел у фэсце «Рок за Бобров», які пройдзе у РГЦ «Сілічы».
Таксама ўдзельнічаюць: The Toobes, Без Билета, J:морс, ДетиДетей, Zombie Zoo, Mauzer, Esprit.

Час правядзення фэсту: 13:30 - 23:00. Выступ Океану Ельзи: 21:00 - 22:15.

Уваход вольны. Праезд аўтобусамі ад аўтавакзала «Маскоўскі».