пятница, 7 января 2011 г.

Жаночае, набалелае

Жаночы калектыў - справа спэцыфічная. Жаночы пэдкалектыў - цяжкі выпадак. Асабліва калі ў яго трапляюць мужчыны. Ёсьць у мяне адзін знаёмы, які, апынуўшыся сярод жанок, заангажаваўся ў плёткі. Адзін у яго -  гандлюе шампунямі, адзін -  ўвесну зьбіраецца сыходзіць. Хлопец, нібы, і нічога сабе, але варта было б рызыкнуць, і пайсьці ў іншыя сфэры....Дэградуе і пойдзе сядзець сярод тых, хто ўсьміхаўся 20-га з пахабных жартаў.
Сапраўдныя мужыкі пакуль за кратамі. Прыклад бяром зь іх.