четверг, 19 ноября 2009 г.

Цьвікевіч А. Западно-руссизм. Нарысы з гісторыі грамадскай мысьлі на Беларусі ў XIX і пачатку XX в. Мн., 1993.

Сьцягнуць кнігу Цьвікевіч А. Западно-руссизм. Нарысы з гісторыі грамадскай мысьлі на Беларусі ў XIX і пачатку XX в. Мн., 1993.

Частка 1


Частка 2


Частка 3

НЬЮ-ЁРКЕР З МАГІЛЁЎСКІМІ КАРАНЯМІ: ДРАМАТУРГ ДАВІД ПІНСКІ

Калі Цэнтральна-Усходняя Еўропа толькі пачынала асэнсоўваць той уплыў, які аказала на яе развіццё індустрыяльная рэвалюцыя, габрэйскі драматург-ідышыст Давід Пінскі ўжо паказваў на сцэне драму пра гарадскіх пралетарыяў габрэйскага паходжаньня. Драматург ідэяў, ён першы ў габрэйскім тэатры стаў пісаць пра людзкую сэксуальнасць, дагэтуль табуяваную тэму ў юдэйскай культуры. Давід Пінскі праславіўся сярод ранніх драматургаў, пісаўшых на ідыш, у першую чаргу за свае моцныя сувязі з нямецкімі літаратурнымі традыцыямі.

Давід Пінскі нарадзіўся 5 сакавіка 1872 г. у Магілёве-на-Дняпры. “Мая маці любіла кветкі і расліны, - згадваў драматург у сваіх мемуарах, - і нашая хата ў Магілёве-на-Дняпры была сапраўднай аранжарэяй". Менавіта ў Беларусі Давід Пінскі адчуў сябе паэтам , талент якога стаў праяўляцца ў будучага майстра слова яшчэ ў дзяцінстве.

У 12 гадоў, у 1884 годзе, Давід па патрабаванню старэйшых сябрукоў напісаў сваю першую п’есу. У яго дэбютны твор увайшлі песні з габрэйскага рэпертуару. Сябры Давіда прэзентавалі музычны твор у хаце яго бабулі.

Малыя артысты ўвялі плату за ўваход , вялікая гасціная бабулінай хаты была сцэнай, а пярэдні пакой – месцам для гледачоў. Шырокія дзверы між двума пакоямі былі завешаныя прасцінай, якая выконвала ролю тэатральнай заслоны. На парозе між пакоямі знаходзілася суфлёрская будка – суфлёрам быў сам Пінскі. У выніку, шоў атрымалася на славу і надала ўпэўненасці маленькаму Давіду ў сваіх здольнасцях.

ў 1885 г. Давід разам са сваімі бацькамі з Магілёва пераехаў жыць у Маскву. Пазней сямейства Пінскіх пражывала ў Віцебску, адкуль у 1891 г. будучая знакамітасць паедзе ў Вену вывучаць медыцыну. Вучоба Давіда ў Аўстрыі працягвалася толькі год, бо ў 1892 г. ён вяртаецца ў Віцебск, каб дапамагчы сваім бацькам, збанкрутавалым у выніку царскай палітыкі выгнання габрэяў з расейскіх гарадоў.

Давід Пінскі справа

У хуткім часе Пінскія выехалі на сталае жыхарства ў Варшаву, дзе малады чалавек цалкам прысвяціў сябе габрэйскамоўнай літаратуры.

Пасля прыбыцця ў Варшаву, Пінскі зноў едзе вучыцца ў Венскі універсітэт, але неўзабаве вяртаецца ў новы дом у Варшаве, дзе набывае славу пісьменніка і прыхільніка рабочага сіянізму. Менавіта ў венскі перыяд свайго жыцця Давід Пінскі піша сваё знамянальнае апавяданне "Der Groisser Menshenfreint" ("Выбітны філантроп").

У 1896 г. Давід Пінскі выязджае з Варшавы, перасяляючыся з Расейскай імперыі ў Берлін, а ў 1899 г. неўтаймаваны магілёвец пераязджае ўжо за акіян, у горад магчымасцяў Нью-Ёрк.

У 1904 Давід Пінскі нават амаль атрымаў доктарскую ступень у Калумбійскім універсітэце, але з-за таго, што прэм’ера яго п’есы “Сямейства Цві” была заплавнавана на той жа самы дзень, што і абарона доктарскай, Пінскі не здолеў прыйсці на іспыт. Так Пінскі згубіў сваю магчымасць стаць навукоўцам, выбраўшы творчасць.

Яго натуралістычная трагедыя Ісаак Шэфтэль (1899) распавядае нам пра выдатнага вынаходніка, ткача з залатымі рукамі, кім пагарджае, актыўна эксплуатуючы яго вынаходніцтвы, гаспадар прадпрыемства. У рэшце рэшт, ткач разбівае вынайдзеныя ім машыны і паволі апускаецца, заліваючы штодня свае гора. Як і многія цэнтральныя персанажы Пінскага, Ісаак Шэфтэль з’яўляецца нечым іншым, чым традыцыйны герой ці нават традыцыйны трагічны герой.

Яго чорная камедыя Скарб, напісаная на ідыш у 1902-1906, але ўпершыню пастаўленая ў Нямеччыне Максам Райнхардам (Берлін, 1910), распавядае пра паслядоўнасць падзей ў якой жыхары мястэчка раскопваюць і апаганьваюць уласныя могілкі ў надзеі адшукаць скарб нібы закапаны дзесьці сярод памерлых. Багатыя і бедныя, свецкія і рэлігійныя, усе прымаюць удзел у шаленстве; звышнатуральная кульмінацыя ўключае душы памерлых, патурбаваныя разбурэннямі.

П’еса Сямейства Цві (1904), напісаная неўзабаве пасля Кішынёўскага пагрому, зяўляецца заклікам для габрэяў да актыўнага супраціву гвалтаўнікам. У гэтай трагедыі розныя габрэі – рэлігійныя фанатыкі, бундавец, сіяніст, а таксама расчараваны асіміліцыяніст – супраціўляюцца нападу рознымі сродкамі, а таксама пад рознымі сцягамі, але, пры гэтым, змагаюцца ўсе і разам. Тэксты забароненай ў Расеі п’есы цыркулявалі тут нелегальна. Былі і спробы яе таемнай аматарскай пастаноўкі.

П’еса Янкель Каваль (1906) распачала новую эпоху шчырасці ў габрэйскім тэатры, якая закранала пытанне сэксуальнасці. Хаця габрэйскі тэатр быў больш адкрыты да падобных тэмаў, чым англамоўны тэатр той жа эры, тым не меньш, ён карыстаўся пераважна творамі, перакладзенымі з розных еўрапейскіх моваў. Галоўныя героі гэтай п’есы вымушаны балансаваць між сваімі сем’ямі і палкім каханнем. У канечным выпадку, абодва вяртаюцца да сваіх законных спадарожнікаў жыцця. У 1938 г. паводле п’есы быў зняты фільм вядомы як Каваль, які спявае з Мойшэ Ойшэрам у галоўнай ролі. Акрамя таго, п’есу ў сваю чаргу адаптаваў Кэрэд О’Брайен , якая ў ангельскім варыянце стала Джэйкам Майстравым.

Давід Пінскі працягнуў разглядаць падобныя тэмы ў серыі такіх твораў як Габры і жанчыны (1908), Марыя Магдалена (1910), і Прафэсар Брэнэр (1911). Апошні твор апісвае каханне старога да маладой дзяўчыны, зноў перакрэсліваючы габрэйскія тэатральныя традыцыі, бо падобныя стасункі заўжды лічыліся дапушчальнымі ў спланаваных з-за экнамічных ці якіх іншых цяжкасцяў шлюбах, застаючыся пры гэтым сацыяльна табуяванымі.

У канечны перыяд Другога храму Давід Пінскі ставіць на сцэне месіянскую трагедыю ў адным акце Вечны жыд (1906). Задума Пінскага пялягала ў тым, што ў той самы дзень, калі рухнуў Другі храм, нарадзіўся месія, на пошукі якога адпраўляецца прарок. У 1918 г. у Маскве Вечны жыд стаўся самай першай п’есай, пастаўленай на сцэне Хабімы, а цяпер Нацыянальнага тэатру Ізраіля.

Акцэнты ў творчасці Пінскага змяніліся разам са з’яўленнем вельмі алегарычнай п’есы Альпіністы (1912), у якой гара сімвалізуе само жыццё чалавека.

У час Другой сусветнай вайны Пінскі шмат пісаў, у асноўным на біблейскія тэмы, але, пры гэтым, закранаў і ранейшыя тэмы. У гэты час Пінскі таксама займаецца сваімі галоўнымі раманамі Арнольд Левенберг: раздвойванне асобы (1919) і Дом Ноя Эдона (апублікавана ў 1929).

В 1949 Давід Пінскі эміграваў у Ізраіль. У ізраільскі этап свайго жыцця Пінскі напісаў п’есу пра Самсона і твор пра Цара Саула. Гэты перыяд у гісторыі габрэйскага тэатру адзначыўся амаль поўным выцісканнем ідышу са сцэны, таму апошнія п’есы славутага ўраджэнца Магілёва на сцэне не ўвасабляліся.

Давід Пінскі – гэта яшчэ адно напаўзабытае імя славутых ураджэнцаў Магілёўшчыны

пятница, 6 ноября 2009 г.

понедельник, 2 ноября 2009 г.

Біблія беларускага нацыяналізму або жахлівы сон Зігмаса Зінкявічуса

26 кастрычніка 2009 г. ў Менску адбылася прэзентацыя новай кнігі выдатнага беларускага гісторыка і грамадскага дзеяча Алега Трусава «Невядомая нам краіна: Беларусь у яе этнаграфічных межах». Кніга, літаральна праз некалькі дзён пасля з’яўлення ў свабодным продажы стала рарытэтам, бо тэма беларускіх этнічных межаў заўжды цікавіла і будзе цікавіць усіх нацыянальна арыентаваных грамадзян нашай краіны.

Алега Трусаў у сваёй кнізе закранае даволі небяспечную для навукова-публіцыстычнай літаратуры тэму “спрэчных зямель”, бо любы даследчык, а тым больш нацыянальны дзеяч, разглядаючы “свае” землі, амаль не здольны пазбегчы аксіялагізацыі праблемы. Гэтая тэма заўжды будзе выклікаць дыскусіі інтэлектуалаў, і яны заўжды будуць губляць свой акадэмічны характар, перарастаючы ў “гістарыяграфічныя войны” і асабістую непрыязнасць.

Любы паспаліты жыхар, мала мальскі знаёмы з тэорыяй (-мі) нацыяналізму, добра ведае, што ў сістэме этнатызму гістарычныя міфы, якія грунтуюцца на аснове свядомай гераізацыі былога, мабілізуюць этнічную свядомасць прадстаўнікоў таго ці іншага народу. Прычым не асабліва істотным з’яўляецца той факт ці сапраўды “гістарычным” з’яўляецца народ, бо сімвалы велічы можна адшукаць і ў гераічным вызвольным паўстанні былых часоў, і ў асобе выбітнага земляка, і нават у суседзяў, адаптаваўшы іх “сімвалы” да роднай глебы.

Нацыянальныя дзяржавы, мабілізуючы ўласнае насельніцтва на “пастаянны плебісцыт”, заўжды будуць стымуляваць цікавасць сваіх грамадзянаў да “свайго жыццёвага арэалу”, “сваіх спрадвечных тэрыторыяў”, не звяртаючы ўвагу на тое, што этнічныя тэрыторыі, займаемыя тым ці іншым народам, схільныя да дынамізму. Этнічныя межы з’яўляюцца адным з найважнешых крытэраў этнічнай ідэнтыфікацыі, таму літаратура, іх разглядаючая ці пераглядаючая, заўжды будзе запатрабавана аўдыторыяй.

Апошнюю кнігу Алега Трусава, не пабаюся такога параўнання, можна назваць Бібліяй беларускага нацыяналізму, бо кожны чалавек, які лічыць сябе беларускім патрыётам, проста абавязаны яе прачытаць і мець у асабістым кнігазборы.

Анталогія беларускага нацыяналізму сапраўды была б без працы пана Алега Трусава няпоўнай, хоць аўтар і не з’яўляецца ў апісанай тэме “згубленых зямель” першапраходцам.


Ці беларускія землі разглядаюцца ў кнізе Трусава?


Амаль адразу пасля выдання кнігі Алесь Чайчыц па-свойму адрэагаваў на неадназначнасць тэмы даследавання, усумніўшыся ў беларускай прыналежнасці апісаных у кнізе Трусава земляў і дзяржаўных утварэнняў. Сапраўды, якія ж крытэры дазволілі аўтару залічыць ў лік “нашых” і Цвер, і Вільню, і Беласток з ваколіцамі, і Пскоўшчыну ды іншыя абшары – усё тое, што пільна ахоўваецца сучаснымі кардонамі, акадэмічнымі інстытуцыямі і войскамі суседніх дзяржаў?

На старонцы 56 гісторык па-прымардыялісцку піша: “… у XII – XIII стст. Смаленскае княства становіцца адной з найбуйнейшых культурных земляў сярод іншых старабеларускіх княстваў” – то бок тыя дзяржаўныя ўтварэнні, якія былі ўтвораны крывічамі, адназначна залічаюцца аўтарам да “старабеларускіх”. Тым не менш, расейскія апаненты гісторыка змогуць без цяжкасцяў давесці, што тыя ж самыя крывічы былі субстратам і вялікарускага этнасу. Чаму ж яны, заснавальнікі Смаленскага княства, адназначна залічаюцца аўтарам у беларусы?

Увогуле, можна заўважыць, што Алег Трусаў вызначае прыналежнасць насельніцтва “закардоннай Беларусі” па этнаграфічных маркерах, што апрыёры ставіць пад сумніў усе сцвярджэнні аўтара наконт беларускасці разглядаемых ім зямель і палітычных адзінак.

“Спачатку 20 ліпеня 1920 г. быў падпісаны дагавор з Літвой, паводле якой Вільня і значная частка былой Віленскай губерні, населенай беларусамі (курсіў мой - Pchala), перадаваліся Літве”, - згодна пану Трусаву Віленшчына была населена беларусамі. Пры гэтым, сваю выснову гісторык падмацоўвае нямецкімі і рускімі дыялекталагічнымі картамі 19-20 ст., на якіх “…Вільня і Беласток паказаны як беларускія гарады” (с.109).

Увогуле, з працаў замежных даследчыкаў нам вядома, што запознены ўсходнееўрапейскі нацыяналізм здаўна аперуе “аб’ектыўнымі” этнаграфічнымі прыкметамі, якія дазваляюць яму на аснове лінгвістычных, да прыкладу, мапаў выяўляць прэтэнзіі на памежнае насельніцтва.

Але ж такі падыход, здаецца, можа толькі “акадэмічна” падмацоўваць вядомыя геапалітычныя прэтэнзіі, і не больш за тое. Возьмем хоць бы працы сучасных літоўскіх, польскіх, расейскіх, украінскіх ці беларускіх даследчыкаў па лінгвістыцы. Згодна ім, той жа самы Віленскі край фактычна не паддаецца адназначнай этнаграфічнай інтэрпрытацыі. На ўсе карты, якія прапануе паспалітым чытачам у сваёй кнізе Алег Трусаў, літоўскія даследчыкі прывядуць яшчэ большы стос картаграфічных, лінгвістычных, гістарычных і антрапалагічных матэрыялаў.

Праілюструю папулярна сваю думку на канкрэтным прыкладзе. У раздзеле “Надбужская краіна” аўтар услед за Аркадзем Смолічам залічае ўсю Беласточчыну, Бельшчыну і Берасцейшчыну да спрадвечных беларускіх зямель. А цяпер прасочым, што думаюць на гэты конт сучасныя украінскія даследчыкі. З-за браку часу адашлю чытачоў да шэрагу артыкулаў.

Нібыта ўсе кампаненты, якія вызначаюць прыналежнаць насельнікаў Бельску ці Кобрына да ўкраінцаў, прысутнічаюць. Па-першае, гаворкі тубыльцаў у працах аўтарытэтных лінгвістаў, у тым ліку ўлюбленага свядомымі беларусамі Я.Карскага, вызначаюцца як украінскія; па-другое, на Берасцейшчыне і паўднёвай Беласточчыне свядомыя ўкраінцы (сярод іх нават пісьменнікі) налічвалі не адзін дзясятак чалавек; да таго ж, украінцы на гэтых “тэрэнах” мелі свае палітычнае жыццё, свае школы, і нават сваю вайсковую арганізацыю.

Відавочна, што, так бы мовіць, “этнаграфічная стратэгія” беларускага аўтара выкарыстоўваецца з лёгкасцю і яго ўкраінскімі калегамі, толькі вось высновы датычна прыналежнасці гэтага краю робяцца адрозныя.

Якую выснову можна зрабіць з усяго вышэй сказанага? Праблема прыналежнасці згаданых ў кнізе пана Трусава зямель і дзяржаўных утварэнняў мусіць быць перанесена з гнасеалогіі ў сацыяльна-палітычны дыскурс. Адносіцца да цікавячых нас памежных земляў можна, на маю думку, выключна па-рэлятывісцку, бо кожная праўда, а, у нашым выпадку, нацыянальны праект, мае права на жыццё. І прафесар Кандрацюк, і Зігмас Зінкявічус, і Алег Трусаў - усе па-свойму правы, бо нашае спрэчнае памежжа з’яўляецца зонай змяшанага этнагенэзу. Доказам таму хай будзе “феномен Іваноўскага” і сотні падобных прыкладаў, калі ў адной сям’і мы знойдзем і паляка, і літоўца, і беларуса. З гэтых прычын я вітаю з’яўленне цудоўнай кнігі пана Алега, якая, нажаль, выйшла пазней за суседскія. Гэтую кнігу мы ўсе чакалі даўно, бо гэтыя землі, гэтыя старажытныя і славутыя княствы, гэтыя гарады – таксама нашыя!


Будучыня нашых крэсаў


Памежныя землі – гэта настолькі складаны этнакультурны рэгіён, што перацягнуць на сябе коўдру таму ці іншаму народу наўрад ці ўдасца без супрацьдзеяння суседзяў. Пакуль існуюць літоўская, беларуская, расейская і іншыя суседнія дзяржавы, а, значыцца, нацыянальныя праекты, дагэтуль будуць з’яўляцца падобныя працы, карты з “часова акупаванымі землямі” і тым падобныя нацыяналістычныя наборы.

Не ўсё яшчэ згублена – менавіта такая ідэя прасочваецца ў разглядаемай кнізе. “Зразумела, што сёння межы ў Еўропе недатыкальныя”, - падсумоўвае пан Трусаў. Але ўжо праз пару радкоў супакойвае нацыянал-радыкальную публіку, бо “… гісторыя сведчыць, што нічога нязменнага няма. У тым ліку і межаў” (с. 118).

Якім чынам старшыня ТБМ прапануе замацавацца на беларускіх крэсах? Натуральна, інтэлегентна і мірна або шляхам уваходжання ў Еўрапейскі Саюз. Папулярная, прынамсі, сярод беларускіх “адраджэнцаў” думка, якая мае на ўвазе і адпаведную нацыянальную праграму дзеянняў.

Ці абмяжуюцца беларусы толькі бязвізавым наведваннем сваіх святыняў, калі Беларусь увойдзе ў ЕС? Наўрад ці. Аўтар пра гэта не піша, але, думаецца, добра ўсведамляе. Як усе паважаючыя сябе нацыяналісты Цэнтральна-Усходняй Еўропы, беларускія “свядомыя” немінуча паспрабуюць скарыстацца адсутнасцю калючага дроту. Пытанне застаецца толькі ў тым ці па сілах будзе менчукам і гарадзенцам даць адпор расейскаму, латвійскаму, украінскаму, польскаму ці літоўскаму нацыянальным праектам, якія замацаваліся на крэсах раней за наш ці яшчэ збіраюцца замацавацца.

“Если бы в Беларуси произошел какой-то ренессанс, духовное возрождение, то и она стала бы привлекательной для этих людей (“тутэйшых” - Pchala), но на сегодня ассоциировать себя с Беларусью немодно”, - выказваецца наконт будучыні беларускамоўных тубыльцаў Віленшчыны Сяргей Харэўскі.

Вымушаны пагадзіцца з высновай культуролага, хоць якія-небудзь прагнозы рабіць не бяруся. Па-мойму, пакуль беларусы з мітраполіі добра не ўсвядомяць, што яны з’яўляюцца не расейцамі са знакам якасці, а самадастатковым народам, а ўсё беларускае можа быць такім жа прасунутым, як, напрыклад, польскае, дагэтуль пра беларусізацыю Смаленшчыны ці Віленшчыны можна забыць.

четверг, 1 октября 2009 г.

Канферэнцыя пра супольную спадчыну былой Рэчыпаспалітай

"Шматкультурная спадчына былой Рэчыпаспалітай – узровень даследванняў" – трохдзённая міжнародная канфэрэнцыя пад такой назвай пачалася сёння ў Беластоку.


Арганізатарам канферэнцыі з'яўляецца Інстытут Даследванняў еўрапэйскай спадчыны і кафэдра гісторыі Усходняй Еўропы унівэрсытэта ў Беластоку.


Кіраўнік кафедры прафесар Антон Мірановіч адзначае, што ў канферэнцыі прымуць ўдзел навукоўцы з Польшчы, Беларусі і Украіны.


- Удзельнікі канферэнцыі адказалі на пытанне, як можна не толькі пакарыстацца гэтым матэрыялам, але таксама, як на іх натрапілі і які маюць даробак у гістычных даследваннях, а таксама распавялі пра супольную спадчыны ўсіх усходнеславянскіх народаў Центральнай і Усходняй Еўропы.


Мэта канферэнцыі - наблізіць навукоўцаў да архіўных матэрыялаў і каштоўнасцяў з архіваў і бібліятэкаў, якія зараз знаходзяцца паз-а межамі Польшчы. Гэта перад усім тыя матэрыялы, якія датычаць гісторыі не толькі Польшчы, але таксама Беларусі і Украіны.


Валя Лаеўская, Радыё Рацыя.

среда, 23 сентября 2009 г.

Станаўленне нацыянальнай дзяржаўнасці Беларусі і Літвы: час трыўмфу і няздзейсненых мараў

У 1914 г., з пачаткам І Сусветнай вайны, пачалі закладвацца асновы будучай палітычнай карты Еўропы, якая ўжо выглядала не так аднаабразна, як на працягу сотняў гадоў да гэтага. Элітам з’явіўшыхся на арэне Старога Свету маладых дзяржаў, з большым ці меншым поспехам, атрымалася выкарыстаць узнікшы глабальны ўзброенны канфлікт.

Супастаўляючы беларускі і літоўскі варыянты станаўлення нацыянальнай дзяржаўнасці, адзначым, што асноўнымі параметрамі для простага параўнальнага аналізу могуць быць: узровень нацыянальнай кансалідацыі беларусаў і літоўцаў, які фактычна азначае інтэнсіўнасць нацыянальнага руху, а таксама знешнепалітычныя чыннікі: германскі, польскі, савецкі, а таксама ўплыў краін Антанты.

У першую чаргу адзначым, што, бадай, самым галоўным чыннікам у станаўленні дзяржаўнасці новых краін Еўропы быў узровень нацыянальнай кансалідацыі народаў, якія выйшлі на шлях свайго вызвалення ад імперскіх абдымкаў Расіі, Прусіі ды Аўстрыі.

Трэба адзначыць, што развіццё беларускага нацыянальнага руху адставала ад літоўскага, хаця апошні і знаходзіўся на латэнтнай стадыі свайго развіцця. Прычыны, якія абумовілі паскоранае развіццё літоўскага руху, мнагаабразныя. У гэтых адносінах слушнымі падаюцца высновы беларускага антраполага Паўла Церашковіча.

Згодна П.Церашковічу, хоць Літва і Беларусь датычыліся да ліку найбольш адсталых ў еўрапейскай частцы Расійскай імперыі рэгіёнаў, аднак наша прыбалтыйская суседка ўсё ж такі дасягнула мінімальна неабходнага ўзроўню рынкавай актыўнасці, чаго не назіралася на большай частцы тэрыторыі Беларусі.

Па-другое, зыгралі сваю ролю асаблівасці сацыяльнай гісторыі Беларусі і Літвы. Так, спецыфічнай асаблівасцю ў канцы XVIII — першай палове XIX ст. была па колькасці група свабоднага насельніцтва. Калі па 5-й рэвізіі удзельная вага свабоднага насельніцтва ў Ковенскай і і часткова Віленскай губерні складала прыкладна 22% ад усяго насельніцтва, то на тэрыторыі “беларускіх” паветаў Гродзенскай і Віленскай губерні дадзеная катэгорыя насельніцва складала толькі каля 3% ад усяго насельніцтва. Не менш значным з’яўляецца той факт, што значная група літоўцаў пражывала ў Сувалькійскай губерні, якая ўваходзіла ў склад Царства Польскага. Асабістая залежнасць сялян там была ліквідавана яшчэ ў 1807 г.

У выніку, фарміраванне ў Літве даволі значнага слою свабодных сялян-сярэднякоў, якія складалі аснову масавага нацыянальнага руху і, адпаведна, паглыбленне класава-этнічнага антаганізму (“паляк-памешчык” – “літовец-селянін”) зыграла значную ролю ў развіцці літоўскага нацыяналізму.

Па-трэцяе, істотным адрозненнем Літвы ад Беларусі, якое забяспечвала шматлікую аўдыторыю літоўскаму нацыянальнаму руху, быў больш высокі сярэдні ўзровень пісьменнасці сярод вяскоўцаў. Ён, у сваю чаргу, быў вынікам уздзеяння цывілізацыйна-канфесійнага фактара, што было абумоўлена асаблівасцямі каталіцкіх адносінаў да жаночай адукацыі.

Па-чацвёртае, істотную ролю ў фармаванні літоўскага руху зыграла і ўсходняя Прусія, дзе існавалі больш свабодныя ўмовы для развіцця літоўскага кнігадрукавання і перыёдыкі, хоць і трэба мець на ўвазе, што літоўцы падпадалі там пад надзвычай моцную германізацыю.

Яшчэ адзін істотны факт, які абумоўліваў большую інтэнсіўнасць развіцця літоўскага нацыянальнага руху ў параўнанні з беларускім, – актыўнасць нешматлікай, але надзвычайна актыўнай інтылігенцыі. На думку Паўла Церашковіча, яе паводзіны вызначаліся наступнымі фактарамі. У першую чаргу, сваю ролю зыграла так званая гістарычная памяць. Літоўцы былі адным з нешматлікіх раёнаў Цэнтральна-Усходняй Еўропы, чыя “гістарычнасць” не падлягала ніякаму сумніву. Больш за тое, актывістам літоўскага руху не трэба было прыкладаць значных намаганняў для артыкуляцыі гістарычнага міфа, бо гэта амаль было зроблена да іх пакаленнямі польскамоўных рамантыкаў – “краёўцаў”.

Мы бачым, што беларуская нацыянальная кансалідацыя, якая павінна была стаць першапачатковай умовай дзяржаўніцкіх памкненняў значна адставала ад літоўскай, бо практычна ўсе важныя для паспяховага развіцця нацыянальнага руху фактары або былі слаба выражаны (рынкавая актыўнасць, урбанізацыя, сацыяльная мабільнасць, пісьменнасць, этналінгвістычная і канфесійная адметнасць), ці ўвогуле адсутнічалі (універсітэцкія цэнтры, “гістарычнасць”, “Пьемонт”). Таму відавочнае спазненне нацыянальнай кансалідацыі беларусаў у параўнанні з літоўцамі XIX — пачатку XX в. насіла аб’ектыўна абумоўлены характар. Відавочна, што ўплыў нацыянальнай кансалідацыі на дзяржаватворчыя працэсы адлюстроўваўся на падтрымцы мясцовага насельніцтва ідэй нацыянальнай дзяржаўнасці.

“Германскі чыннік” ў дзяржавабудаўнічых працэсах Беларусі і Літвы – яшчэ адзін чыннік, які ўдала скарысталі літоўскія нацыянальныя дзеячы, чаго нельга сказаць пра іх беларускіх сучаснікаў.

Немецкае камандаванне, якое кантралявала усю тэрыторыю этнічнай Літвы і толькі заходнюю частку Беларусі, меркавала, што ні Літва, ні Беларусь не сазрэлі для незалежнасці. Тым не менш, калі пасля Лютаўскай рэвалюцыі ў Расіі сталі папулярнымі лозунгі самавызначэння народаў, германскі ўрад таксама вымушаны быў лавіраваць, маючы перад сабой старую мэту – прыяднаць да сваёй тэрыторыі захопленыя землі.

Адпаведныя ўмовы для рэалізацыі плана склаліся для Германіі ў лістападзе 1917 г., калі прыйшоўшыя да ўлады ў Расіі бальшавікі, інспіравалі працэс выхаду краіны з вайны. 2 снежня 1917 г. ў Брэсце была заключана дамова аб перамір’і на ўсім расійска-германскім фронце, а 9 снежня там пачаліся перагаворы аб міры.

Нямецкае кіраўніцтва разумела, што у час перагавораў самым дальнабачным крокам будзе той, які дазволіць Германіі адарваць ад Расіі былыя нацыянальныя ўскраіны, захоўваючы пры гэтым бачнасць прынцыпу нацыянальнага вызначэння. Наконт Літвы, у адрозненні ад Беларусі, у Германіі былі свае разлікі. Пры падтрымцы кайзераўскіх акупацыйных уладаў, літоўскія нацыянальныя дзеячы, якія імкнуліся выкарыстаць любой выпадак для здабыцця самастойнасці краіны, склікалі ў Вільні 18 верасня 1917 г. так званую Літоўскую канфедэрацыю, на якой рэзалюцыя аб незалежнасці Літвы была прынята аднагалосна. У час канферэнцыі была створана Літоўская Тарыба з 20 чалавек. Праз два дні пасля пачатку перамоў ў Брэст-Літоўску, 11 снежня 1917 г. Літоўская Тарыба абвясціла аб “аднаўленні незалежнай Літоўскай дзяржавы з сталіцаю ў Вільні і скасаванні ўсіх дзяржаўных сувязяў ”. Характэрна, што Літоўская Тарыба выказалася “за вечны моцны саюз Літоўскай дзяржавы з Германскай імперыяй” на падставе вайсковай, чыгуначнай, мытнай і фінансавай канвенцый.

Размоў аб сапраўднай незалежнасці Літвы германскае кіраўніцтва, канешне, спачатку не вяло, а акт аб незалежнасці Літвы ад 16 лютага 1918 г. быў зацверджаны толькі 23 сакавіка 1918 г. Урад Літоўскай Рэспублікі на чале з Вальдэмарасам пачаў фарміравацца яшчэ пазней, 20 кастрычніка, калі капітуляцыя Германіі стала ўжо непазбежнай.

Беларуская тэрыторыя на час бальшавіцка-нямецкай перагавораў была акупавана немцамі толькі на захадзе, што не давала немцам ніякіх магчымасцяў спрыяць выгоднаму для іх “абвяшчэнню” Беларускай рэспублікі, што было зроблена ў Літве.

Акрамя таго, не спрацаваў на беларусаў і час, бо ў суворыя ваенныя дні палітычная сітуацыя мянялася ў залежнасці ад падзей на фронце. Да пачатку сакавіка 1918 г. большая частка Беларусі была занята злучэннямі 10 арміі. Калі раней нямецкае кіраўніцтва не магло ў сваіх мэтах падтрымаць беларускі нацыянальны рух, то зараз ім гэта не было патрэбна. Стварыўшы пад сваім пратэктаратам Украінскую і Літоўскую рэспубліку, немцы спыніліся з “раздачай незалежнасцяў”, хоць і вагаліся наконт існаваўшага на беларускай тэрыторыі “савецкага кліна”. Нам не вядома, як бы ўсё склалася далей, але немцы, затуманіўшы розум беларускім патрыятычным колам, банальна не паспелі зрабіць якіх-небудзь сур’ёзных захадаў у гэтым накірунку.

Абвешчаная Літоўская Рэспубліка ў першапачатковых планах немцаў павінна была неўзабаве стаць часткай Імперыі. Калі параза Траістага саюзу стала рэальнасцю, Літве немцы сталі адводзіць ролю будучай дзяржавы-сатэліта ці па меншай меры саюзніка, не маючы ўжо рэсурсаў на яе інкарпарацыю.

Антанта, якая замяніла Германію ў якасці гаранта існавання Літоўскай рэспублікі, а таксама бальшавікі, таксама, кожны з свайго боку, паўплывалі на “беларускае” і “літоўскае” пытанні. У мэтах недапушчэння прасоўвання пралетарскай рэвалюцыі на Захад, Антанта падтрымала першы ўрад Літвы, пакінуўшы ёй нямецкія войскі для абароны, а таксама стварыўшы ўласна літоўскае войска.

Гуляючы ў знешнепалітычныя гульні, Захад яшчэ спадзяваўся на перамогу белага руху ў Расіі і аднаўленне «единой и неделимой» імперыі, хоць, можа, і трохі абрэзанай на ўскраінах. Таму дапамога захопленай бальшавікамі Беларусі не ўспрымалася усур’ёз, а дапамагога яшчэ поўнасцю не акупаванай чырвонымі Літве насіла часовы стратэгічна-вайсковы характар.

Вельмі хутка Антанта зрабіла стаўку на самую сур’ёзную сілу ў рэгіёне – Польшчу. Захад вырашыў рукамі польскіх легіянераў перамагчы бальшавісцкую рэвалюцыю, за гэта расплаціўшыся з палякамі беларускай і літоўскай тэрыторыямі. Па іроніі лёсу, ваюючы з палякамі, рускія бальшавікі вымушаны былі падтрымаць “сваю” былую правінцыю – сепаратысцкую Літву, якая, натуральна, пачала канфліктаваць з палякамі за Віленскі край. Ужо 12 ліпеня 1920 г. Савецкае Расія прызнае незалежнасць свайго саюзніка – Літвы.

Беларусь у гэтых умовах заставалася непрызнанай краінай.

четверг, 17 сентября 2009 г.

Інтэрнэт-ініцыятыва “Доказы для Анатоля Васэрмана”

Паважанае спадарства! Запрашаю вас прыняць удзел у адмысловай інтэрнэт-ініцыятыве “Доказы для Анатоля Васэрмана”, якую праводзіць аўтар інтэрнэт-блогу www.pchala.blogspot.com. Прашу праінфармаваць наведвальнікаў вашага парталу (ЖЧ, Vkontakte, Twitter etc.) аб асноўных умовах ініцыятывы, а таксама высунуць арганізатару свае прапановы наконт правядзення акцыі: яе асвятлення ў СМІ, магчымых падарунках лепшым удзельнікам, тэхнічных момантах мерапрыемства і інш. Прапаную аб’яднаць агульныя высілкі для належнага рэзанансу і якаснага правядзення ініцыятывы.

Вядомы расейскі інтэлектуал Анатоль Васэрман у чарговы раз запрапанаваў грамадскасьці падыскутаваць наконт цяжкатраўнай тэмы, якая непасрэдна тычыцца Беларусі. У сваім блогу «Компьютерра» Васэрман змесцаваў відэа, у якім даводзіць да шырокай публікі, што беларуская мова, а разам з ёй і украінская, не з'яўляюцца самастойнымі мовамі, а толькі дыялектамі рускай мовы. "Я гэты пункт гледжання адстойваю даволі даўно і паслядоўна, - кажа Васэрман. – Я прывёў ужо нямала довадаў, але прывяду яшчэ ".


Галоўная тэза расейскага знаўцы палягае ў тым, што кожнай сінтаксічнай з’яве, якая існуе ў беларускай мове, ёсць адпаведнік у мове рускай. “Менавіта гэта сінтаксічнае адзінства даказвае, што мовы беларуская і украінская з’яўляюцца вытворнымі ад уласна рускай мовы”, - падкрэслівае Васэрман.

Трэба адзначыць, што за тэзамі Анатоля Васэрмана аб неіснаванні беларускай мовы палягаюць куды шырэйшыя высновы аб неіснаванні асобнай беларускай нацыі.

З гэтых прычынаў, у беларускім сеціве існуе неабходнасць шырэй абмеркаваць пытанне, узнятае расейцам. Прашу пакідаць свае тэзы аб САМАСТОЙНЫМ ІСНАВАННІ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ ў каментарах да гэтага посту або адсылаць іх на электронную скрыню pchala2009@hotmail.com. Асноўныя патрабаванні да тэзаў: лагічнасць, доказнасць, карэктнасць у дачыненні да апанента. Пажадана, каб тэзы былі напісаныя на расейскай мове.

Усе дасланыя тэзы будуць накіраваны да Анатоля Васэрмана для разгляду.

Кантактныя рэквізіты: e-mail: pchala2009@hotmail.com; blog: www.pchala.blogspot.com.

вторник, 15 сентября 2009 г.

26 – 27 верасьня ў сталіцы Галіччыны адбудзецца сьвята “На каву да Львова”

26-27 верасьня ў Львове ўжо ў трэці раз пройдзе мескае сьвята “На каву да Львова”. Сьвята арыентавана на турыстаў і мясцовых жыхароў, паведамляе інфармацыйны партал Zaxid.net. Галоўная мэта сьвята – падтрымка іміджу Львова як усходнеэўрапэйскай сталіцы кавы, якая мае даўнія традыцыі ўжываньня гэтага напою.


Традыцыйная забаўка для лявавян і гасьцей места – фэст кавы, пад час якога каваманам запрапануюць пакаштаваць “фэставы” напой. У сваю чаргу, для сапраўдных гурманаў адмыслова згатуюць каву эксклюзыўных гатункаў і рэцэптаў.


Вядома ж, сьвята не абыйдзецца без кірмашу, дзе можна будзе прыдбаць розныя гатункі кавы, таксама адбудзецца фэст рамёстваў, пройдуць вулічныя выставы львоўскіх тэатраў. Разбаўляць усе “кававыя” дзейства будуць музычныя выканаўцы.


Сымбалем фэсту мае стаць гістарычная постаць Юрыя Кульчыцкага – украінца, які браў удзел у вызваленьні Вены ад туркаў 1683 г. ды адкрыў першую ў Вене (і ў Эўропе) кавярню “Пад сіняй пляшкай”.


Сярод мерапрыемстваў плянуецца: конкурс сярод кавярняў на найлепшы рэцэпт львоўскай кавы, дзіцячая пляцоўка, продаж кававага посуду, змаганьне афіцыянтаў, джазавы канцэрт, а таксама канцэрт у стыле рэтра. Удзельнікі фэсту змогуць пачытаць чарговы выпуск газэты фэсту.


Паводле www.zaxid.net

понедельник, 14 сентября 2009 г.

Ці маеце вы татарскія карані?

Гісторыя беларускіх татараў сягае на шэсць стагоддзяў углыб нашай гісторыі. Як гэта сталася, што на Беларусі з’явіліся жыхары Азіі?Адказ трэба шукаць у палітычных падзеях беларускага сярэднявечча.


На Беларусі татары з’яўляюцца ў якасці ваеннапалонных,уцекачоў ды наймітаў.
Гаспадары Літвы запрашалі насельнікаў Крыма і Алтын-Арды,выкарыстоўваючы іх у якасці ваяроў супраць тэўтонаў і варожых літвінам ордаў. Так, у 1395 г. Вітаўт пасяліў у Лідзе хана Тахтамыша, які, пацярпеўшы паразу ад Цімура, з’ехаў туды разам са сваёй дружынай.У 1397 г., перамогшы татар пад Азовам, Вітаўт “пасадзіў на зямлю” шмат ваеннапалонных у Ашмянскім, Наваградскім, Лідскім, Брэсцкім паветах, а таксама каля Вільні.У 1506г. князь Міхаіл Глінскі разбіў татар на рацэ Лань каля Клецка, у выніку чаго 4000 тысячы татар былі паселеныя ў яго наваколлях і Менску. Увогуле, у нашай краіне хапае “татарскіх” вёсак ці вёсак, дзе былі “татарскія” слабоды.У Менску яшчэ ў пачатку XX ст. Існавала Татарская слабада і дзейнічала мячэць.


Чым займаліся татары, якія апынуліся ў краіне, што потым стане Беларуссю? Большая частка несла “зямянскую” службу, валодала маёнткамі. Сярод татар вылучалася родавая вярхушка-бекі.Таксама былі мурзы і ўланы.Яны мелі сялян, путных і панцырных слуг. Другую частку татар складалі беззямельныя нашчадкі ясачных людзей і палонных, якія жылі ў гарадах і мястэчках ды займаліся рамяством.


Безумоўна, з цягам часу татары страцілі сваю мову, паступова асі міляваліся, губляючы свае адметныя рысы.


У 1989 г. на Беларусі пражывала 12.4 тыс. татар. Лічбы, відавочна, не паказваюць усёй праўды. Як вядома, існуе хлусня, нахабная хлусня ды савецкая статыстыка. Я маю на ўвазе тое, што, верагодна, значная колькасць людзей з татарскімі каранямі папісалася беларусамі.

Як вызначыць беларускага татарына? Кажучы шчыра, аўтар гэтых радкоў неаднаразова задаваў сабе гэтае пытанне. На мой погляд, татарына можна адрозніць знешне. Гэта, як правіла, скуласты твар, цёмны колер валасоў, цёмныя вочы, пераважна смуглявая скура. У 2000 г. аўтару собіла пабываць у в.Нача, што ў Барысаўскім раёне, дзе была т.зв. “татарская” вуліца. У вёсцы можна было назіраць даволі шмат насельнікаў тыпова татарскага выгляду.


Тым не менш, большасць татараў асімілявалася ў такой ступені, што іх нашчадкі ўжо не столькі чарнявыя, колькі бялявыя.Таму самым лёгкім спосабам высветліць татарскія карані таго ці іншага чалавека падаецца вызначэнне паходжання яго прозвішча.Людзі змяняюцца, а прозвішчы застаюцца.


Колькі татараў ці іх нашчадкаў у сталіцы? Аднойчы ўвечары аўтару “Пчолкі” закарцела даведацца.Узброіўшыся кнігай вядомага даследчыка татаршчыны М.А.Баскакава і кампутарам з менскай тэлефоннай базай дадзеных, я вырашыў пашукаць. Але тут трэба зрабіць некалькі заўваг.


Па-першае, трэба адрозніваць прозвішчы, якія маюць у аснове цюрскае слова і прыналежаць да роду, які вядзе паходжанне ад прадстаўніка палавецкіх, агузскіх родавых аб’яднанняў, або Залатой Арды ці больш позніх ханстваў, ад прозвішчаў, што маюць цюрскае слова-корань, а іх носьбіты - нецюрскага паходжання. Будзьма мець на ўвазе тое, што Менск - горад са шматэтнічным насельніцтвам, дзе носьбіты цюрскіх прозвішчаў могуць быць перасяленцамі з Расіі ці, напрыклад, Украіны.


Аднак будзем лічыць, што большая частка прозвішчаў менавіта родам з Беларусі. Да таго ж адзначым, што ў нашай краіне не ўсе жыхары маюць тэлефон, нават у сталічным горадзе, таму мае дадзеныя толькі прыблізныя.

Вось спіс прозвішчаў, якія мне ўдалося адшукаць:

Булгак - “ганарлівы”. У даведніку знайшлося 98 адрастаў пад такім прозвішчам;

Курак - “прагны”, “хударлявы”. Гэта, безумоўна, прозвішча цюрскае, бо слова quraq не перайшло ва ўсходнеславянскія мовы.У даведніку мною знойдзена 182 Куракі;

Мамонаў - “ціхі”, “сціплы”. У даведніку 134 прозвішчы;

Корсак - “стэпавая ліса”, “фанабэрысты”. Прозвішча сустракаецца і ў асяродку беларускай шляхты. Праўда, хутчэй за ўсё, носьбіты такога прозвішча наўрад ці маюць цюрскіх продкаў. Корсакаў я адшукаў у колькасці 148;

Гогаль - “зялёны”. Так, славуты пісьменнік, які, дарэчы, меў беларускія карані, валодаў цюрскім прозвішчам. Але слова gogul было даўно запазычана славянамі ў значэнні “птушка” і потым гэтым словам называлі асаблівы від птушкі. Гэта значыць, што прозвішча неабавязкова належыць чалавеку з цюрскім паходжаннем. Гогалеў я знайшоў 11 чалавек;

Шарамет - “грубіян”, “небарака”. Можа і ў вядомага журналіста татарскія карані? У даведніку Шараметаў 179;

Сувораў - “змрочны”. Так, значыцца, паўстанне Касцюшкі душыў татарын... У Менску 149 Суворавых;

Кутузаў - “шалёны”. І расейскі генералісімус, і беларускі футбалісты - носьбіты татарскага прозвішча;

Кушаль - “пацук”, “шчанюк”. Вось Вам і адзін з беларускіх калабарантаў часоў ВАВ! Яго прозвішча мае крымскае паходжанне;

Ямінскі - “прысяга”. Гэтае прозвішча досыць рэдкае і яго носяць нашчадкі шляхетных татараў.ЭВМ дала мне толькі звесткі пра аднаго чалавека, які пражывае ў Менску;

Шарап - “слава”, “віно”. У даведніку 153 носьбіты такога прозвішча;

Булат - “сталь”,“меч”.Вядомае татарскае слова ад якога нават патыхае гонарам і ваяўнічасцю.”Мечаносцаў” у Менскай тэлефоннай базе 103;

Булыга - “невук”. Не ведаю наконт невуцтва, але былы футбаліст каманды “Днепр-Трансмаш” Булыга катаў мяч файна.”Лайдакоў” у Менску 57;

Бантыш - “з радзімкамі”. Шляхецкае татарскае прозвішча, якое ў Менску мае толькі 1 чалавек;

Карыцкі - “вартаўнік” ці “фігурысты чалавек”. Такіх у Менску ажно 2 асобы;

Туманскі - “галава над 10000 ваярамі”. Правадыроў такога ўзроўню ў Менску 47;

Шэбан - мужчынскае цюрскае імя. Шэбанаў у базе 10, але, думаецца, іх значна больш, бо аўтар уласна ведае з тузін Шэбанаў;

Шыманоўскі - “тоўсты”. Пагадзіцеся, што прозвішча даволі распаўсюджанае. У стольным горадзе Шыманоўскіх больш за 100;

Баркоўскі - “капялюш”. Гэтае цюрскае прозвішча прыйшло з Крымскіх стэпаў. База знайшла 15 носьбітаў такога прозвішча;

Сурын - прозвішча утварылася ад мужчынскага імя Sura і з’яўляецца даволі распаўсюджаным. Я знайшоў 50 Сурынаў;

Мурзіч - “уладар”. Прозвішча вельмі-вельмі шляхетнае і належыла людзям з высокіх колаў насельніцтва.Татарскіх мурзаў у нас 72;

Орда - “лагер”, “стан”. Яшчэ адно з вядомых у беларускай гісторыі прозвішчаў. У сталіцы 6 Ордаў;

Шульга -“леўша”. Хто ў нас не ведае такога прозвішча? У тэлефоннай базе 219 чалавек;

Асановіч - гэнае прозвішча, што ўтварылася ад імя Hasan, згадваецца ў “Зямлі пад белымі крыламі” Уладзіміра Караткевіча. Выбітны беларускі пісьменнік згадвае прозвішча Асановіч як тыпова беларуска-татарскую з’яву;

Батура - “храбры”. Таксама прозвішча можа паходзіць ад імя Batur. Цёзкаў караля Польшчы и Литвы і былога старшыні Магілёўскага аблвыканкама 173;

Бараш - “служка”. Так, Барашы - гэта не Мурзічы, але таксама татары. Іх у Менску 10 чалавек;

Азар - “памочнік”. Азараў у нас багата- 310;

Шалім - “госць”. Татарын быў для беларуса госцем, але толькі спачатку.Зараз татары - такія ж самыя грамадзяне РБ, хоць Шалімаў у Менску 138 чалавек;

Гадун - “бязглузды”. Не скажу, каб маскоўскі цар-татарын Барыс Гадуноў быў бязглуздым, але хутчэй наадварот. Гадуноў налічылася 39;

Бурэц - “гняды”. Іх у базе 26.

Спіс татарскіх прозвішчаў можна працягваць і працягваць. Сярод татараў можна сустрэць Кардашоў, Бакланоўскіх, Кірэеўскіх, Карачынскіх, Кішэньскіх, Калакуцкіх, Хільчэўскіх, Бакурынскіх, Хадырэўскіх, Куторгаў, Башэвічаў, Карановічаў, Бакішаў, Бокеяў, Шабакоў, Шэйбакаў і інш.


Не бывае нічога немагчымага і, можа, у нас калі-небудзь частка людзей адчуе свае карані, і Беларусь стане не толькі краем касцелаў і цэркваў, але і мячэцяў.

воскресенье, 13 сентября 2009 г.

13 вересня у Львові виступлять голі білоруські літератори

13 вересня з 12.30 до 14.00 у Львові у книгарні «Є» (просп. Свободи, 7) пройдуть читання-тандеми учасників арт-календара “КАНЕЦ СЛОВАЎ”: Віталь Віталь Рижков, Сергій “Пістончик” Прилуцький (Білорусь). Модеруватимуть Максім Жбанков, Дар’я Сітнікава, – повідомила прес-служба Форуму видавців.


Автори концепції арт-календара: Віктор Шалкевич, Віталь Рижков, Юрась Барисевич, Северин Квятковський, Анатоль Івашчанка, Андрей Такінданг, Андрей Хаданович, Сергій “Пістончик” Прилуцький, Андрей Адамович, Всеволод Сьцебурака, Ілля Сін, Льявон Вольський.


«Канец словаў» („Кінець слів”) – прецедент загальної промоції білоруської літератури шляхом аранжування актуальних текстів гламурними візуалізаціями з елементами ню. «Канец словаў» можна розуміти по-різному: як вичерпність творчого акту, перспективу нового тексту, безмовне висловлювання літератора або розкуту гру значення на тему тіл і текстів. Мета проекту – примусити читача повернутися обличчям до білоруської літератури, продемонструвавши далеко не анфас героя наявного культурного поля.


Андрей Хадановіч, учасник проекту: «У Білорусі одного разу мусить роздягнутися кожен. Якщо літератори – священні корови, вчителі життя, живі монументи самому собі, оголена дупа – єдиний атрибут, який у всьому цьому є. Щось гарантовано „своє”».


Паводле http://galinfo.com.ua/

четверг, 10 сентября 2009 г.

Расейскі патрыятызм - хвароба?

Грузия Online
Российский патриотизм - компенсация комплекса неполноценности? Российский патриотизм - компенсация комплекса неполноценности?

Самая дешевая гордость - это гордость национальная. Она обнаруживает в зараженном ею субъекте недостаток индивидуальных качеств, которыми он мог бы гордиться; ...убогий человек, не имеющий ничего, чем бы он мог гордиться, хватается за единственно возможное и гордится нацией,... Далее

вторник, 8 сентября 2009 г.

17 верасьня 1939 г.: акт гістарычнай справядлівасьці ці трагедыя?

Праблема беларускай нацыянальнай меншасьці Другой Рэчы Паспалітай закраналася не толькі беларускімі гісторыкамі, але й шэрагам замежных дасьледчыкаў. Тым ня менш, працы, якія датычацца Заходняй Беларусі, у асноўным разглядаюць гісторыю гэтых зямель “зьверху” й часта з пэўных ідэалягічных надбудоў. Тыя працы, якія былі б напісаныя з пункту гледжаньня простага чалавека, яго паўсядзённага жыцьця й асабістых поглядаў на існуючыя на той час сацыяльныя, эканамічныя, палітычныя рэаліі, прэзэнтаваны ў гістарыяграфіі ў несумнеўна меньшай ступені.Пазытыўна ў гэтых адносінах выглядае, бадай, толькі польская навука.


Вывучэньнем гісторыі “зьнізу” займаецца так званая вусная гісторыя, якая грунтуецца на ўспамінах непасрэдных сьведкаў тых ці іншых падзей. Тым самым дасьледчык, які займаецца апісаньнем і аналізам гістарычных праблем, уводзіць у карыстаньне шырокі спэктр гістарычных крыніц, не абмяжоўваючыся толькі сухім і часта сфальсіфікаванымі дакумэнтальнымі зьвесткамі. Гэта станоўча адбіваецца на якасьці дасьледаваньня й аб’ектыўнасьці высноў. Апытваючы непасрэдных сьведкаў, мы здабываем для дасьледаваньня карысныя зьвесткі й факты, бачым мінулае вачыма яго ўдзельнікаў.


У 2007 г. аўтару "Пчолкі" собіла ў якасьці валянтэра ўдзельнічаць у зборы сьведчаньняў, якія запісваліся ў жыхароў "Крэсаў усходніх" з нагоды будучага юбілею ўзьяднаньня заходняй і ўсходняй частак Беларусі.Таму хацелася б падзяліцца сваімі меркаваньнямі наконт тых восеньскіх падзеяў, якія ў афіцыйных беларускіх крыніцах няйнакш як "актам гістарычнай справядлівасьці" не называюць.


Калі чытаеш кнігі і падручнікі савецкага часу, прысьвечаныя 1939 г., то складваецца ўражаньне нібы прыгнечаныя беларусы толькі і марылі аб тым, каб іх вызвалілі з "панскай няволі". На самой справе, жыцьцё куды складаней, чым афіцыёзныя міталягемы прыдворных гісторыкаў.


На маю думку, "шэраговы" чалавек здольны больш аб'ектыўна ці, калі так можна сказаць, нэўтральна ўспрымаць тыя ці іншыя палітычныя, эканамічныя, сацыяльныя зьявы. Палітыкі, публіцысты, гісторыкі,інтэлектуалы - гэта ўсё заангажаваная публіка, гатовая пакласьці на алтар свабоды (палітычнай тэорыі, незалежнасьці, дзяржаўнай моцы і інш.) як свае жыцьці, так (у асноўным) і тысячы жыцьцяў сваіх суграмадзянаў.Рэальнасьць грамадскія актывісты ўспрымаюць праз прызму сваіх ідэалягічных надбудоў.У той самы час, для чалавека з натоўпу самым галоўным зьяўляецца ўласны дабрабыт і дабрабыт сваіх нашчадкаў - "жыцьцё" як яно ёсьць.


А цяпер падумайце, якая карысьць беларускаму селяніну, які меў 25-30 га зямлі да 1939 г., з "акту гістарычнае справядлівасьці", калі ў аб'яднанай Беларусі ён далейшыя 70 гадоў душыўся за 20 рублёў і "палачкі" ў калгасах? Аб'яднаньне Беларусі ў 1939 г. - гэта, відавочна, дадатная зьява для габінэтных гісторыкаў, літаратараў і тым падобных людзей разумовае працы. Для вялізнай жа масы заходніх беларусаў, якія жылі з уласнае працы, верасьнёўскае ўзьяднаньне - сапраўдная трагедыя.


Пад час нашых вандровак па Заходняй Беларусі мы чулі шмат благога пра слабую польскую дзяржаву тых часоў, якую ніяк нельга назваць прававой і заможнай краінай, але практычна НІВОДНАГА разу нашыя рэспандэнты не ўхвалілі ўзьяднанье краіны.І тое натуральная чалавецкая рэакцыя на палітычную падзею, якая прынесла з сабою больш злога, чым добрага. З апытаньняў бачна, што тыя, хто знайшоў сябе пры новым рэжыме: стаў партыйным актывістам або старшынёй калгасу – той і дагэтуль станоўча ўспрымае 17 верасня 1939 г., чаго не скажаш пра пацярпелых ад савецкай улады - пераважную большасьць заходніх беларусаў.


Канешне, калі б не РККА і тав. Сталін асабіста, заходнія беларусы наўрад ці захавалі бы сваю нацыянальнасьць сярод палякаў. Не думаю, што ў Польшчы беларусы здабылі бы сабе тэрытарыяльную аўтаномію, бо заходнія суседзі ніколі не адрозьніваліся памяркоўнасьцю да нацыянальных меншасьцяў.


Упэўнены, што калі б у 1944 г. жыхарам Заходняй Беларусі далі права выбіраць грамадзянства - савецкае ці польскае - то зараз бы мы па візах каталіся ў Гародню ці Брэст. Сьвядомых беларусаў тады было мала, а беларускі рух тых часоў нельга было і праўноўваць з украінскім. Беларусы за зброю не схапіліся бы ў выніку прыяднаньня іх да Польшчы. Больш за тое, нешта я не маю ілюзыяў наконт гіпатэтычнага плебісцыту нашых дзён...Варшава і зараз вабіць агнямі, а шэраговец і дагэтуль думае страўнікам, наталяючы ўласныя амбіцыі. Якія там "Мы станем шчыльнымі радамі" ці "Інтэрнацыянал": дзеці, праца, жытло - вось арыентыры працоўных масаў".


Таму, шаноўныя інтэлектуалы і патрыёты Беларусі, скажам вялікі ДЗЯКУЙ правадыру ўсіх народаў таварышу Сталіну Іосіфу за тое, што ён пугай загнаў суайчыньнікаў у наш агульны барак пад назвай БССР. Не ашуквайце самі сябе - ваш бел-чырвана-белы сьцяг і Беларусь ад Смаленску да Вільні патрэбныя толькі вам самім. Беларусу з-пад Вільні, Бранску й Гародні патрэбны пэрспэктывы і Шэнген.


Вы, заходнікі, таксама не дужа пераймайцеся, бо калісьці Эўразьвяз дойдзе і да вашых вёсак. У Маскву батрачыць ужо не паедзем.


Прапаную ніжэй галасаваньне:


<Прапаную ніжэй галасаваньне>:

 














А тут успаміны Гэлены Афельдэр пра 1939 г. Калі ласка!


Алена (Гэлена) Іосіфаўна Афельдэр (дзяв. Янкоўская).
25.01.1931 г., в.Вязынка, Маладзечанскі р-н, Мінская вобл.
Беларуска.
Рыма-каталічка.
6 класаў польскай школы.
Пенсіянерка.
Замужам.

22.09.2007, в.Вязынка.

Апытанне праводзілі аўтар блёгу (1), С.А. (3).

Расшыфроўку рабіў аўтар 30.11.2007 г.

1.Скажите, Вы помните поляков? Как Вам тогда жилось?
2.Я Вам скажу, ня ўсім жа ж адзінакава. Як мы пры Польшчы жылі, то не блага. У Замбрыцкага калі былі, то дзяржалі две каровы, свіней… Работаў папа, работаў, і мама работала. Яны нам расказвалі, што як месяц, то ідзе гэты пан і пытае: якія карма трэба, якія прадукты вам? Кажа, у нас жа смятаны і малака стаялі такія куфры… і гэтыя гладышы малака было…І аплачваў ежэднеўна: еслі нанімае з нашай вёскі парабкоў, то і следам аплачвае. Быў пан очань харошы! Очань! Ён усю дзярэўню ад немцаў спас! Такі быў пан! Такіх мала дзе бывала. А ўсякія былі паны: пан тут быў Веліхоўскі – ён памёр, дык ён п’яніцай быў і прапіваў усё, а ў яго і лес быў і ўсё... А тут Валянскі быў, дык ён там з немцамі… - што на версе забілі яго. А Замбрыцкі быў очань харошы пан.
1.А сколько у Вас земли было?
2.У нас вабшчэ зямлі не было, кагда мы пры Польшчы! У нас сваей зямлі не было. Мы рабілі як у пана. А патом, кагда прыйшлі Саветы, то нам далі шэсць гектар. Сразу зямлі давалі, а патом ужо сталі калхозы арганізоўвацца, а ўжо тады соткі: 50 сотак, 60 сотак…ўсё…
1.Скажите, а как родители Ваши к полякам относились? Что говорили? Хорошо?
2.Харашо...Неплоха, неплоха.
1.Скажите, а Вы, Ваши родители ждали прихода Советской власти? Думали, что придёт 1939 год?
2.Хто ж там калі думаў,.! Яна ўнезапна навалілася!
1.Да?
2.Яна ўнезапна навалілася…Ну, тады як сталі, дык зразу калхозы арганізаваліся. Калхозы як сталі, дык у нас і кароўку, і каня забралі… ўсё… Толька мы так от сталі. Забіралі ўсё.
3.А вот среди белорусов много служило в польском войске?
2.Многа-многа. Мой брат у польскай арміі служыў. Ён пагіб.
3.А вот он может быть говорил какие там условия были для белорусов?
2.Ваабшчэ ён з Белай Цэрквы ў Армію пайшоў, а муж мой служыў у нашай арміі.
1.А Вы помните сентябрь 1939 года? Как советские войска пришли?
2.Савецкія вайска, вы знаете што, як ішлі? Как прыйшлі – так і прыйшлі. Відзілі як самалёты лётаюць. Мы ж не зналі якія самалёты, а яны ўжо самалёты ляталі нашыя, гэтыя, савецкія. І мы глядзелі як самалёты лётаюць і нам было інцярэсна – очань інцярэсна.
1.А Вы этот момент помните, как они зашли?
2.Не, не помню… Я помню толька, што хаваліся ў склеп, калі заходзілі. Баяліся этай вайны. А так ціха зайшлі – без бою без ніякага. Палякі не супраціўляліся.
1.А кто прятался в склепе?
2.Мы самі праталісь у склепе – малыя былі, баяліся.
1.А Вы видели как поляки уходили с этой границы, убегали?
2.Я вам скажу, у нас жа тут граніца была. Во тут вот, дзе Янкі Купалы, там жа граніца стаяла. Там стаялі такія сталбы, патом чэраз жалезную дарогу такая як брама была – патом яе знеслі. Вы знаеце што, яны работалі, а тут мы пры Польшчы не работалі ў выхадныя дні нікада, і вот відзелі як яны работаюць. А тамака ўжо савецкія этыя… Мы пагаварвалі: гэта васточнікі, гавора, робяць. Яны рабілі: і камбайны шлі, і жаткі ішлі – мы хадзілі глядзець што як вароны туды. А пры паляках у выхадныя дні мы нікада не рабілі.
1.Скажите, а как относились к «восточникам» у вас? Были перебежчики оттуда?
2.Не-не, неблага! Людзі былі свае, патаму што многа было за граніцай і такіх во палякаў, многа там аставалася. Вот вывезеныя былі: от маёй мамы родная сястра была вывезена ў Оршу. Ужо тады рады былі – аб’едзіняліся – што ўсё ўстрэціліся. Спачатку нікакіх не было, нікакіх: не забіралі, нічога. Толька вот, када немцы былі прыйшлі, дык я помню, майго брата роднага прыйшлі і забралі, каб ён вывозіў людзей. Не, эта пры Сталіну – во! Пры Сталіну. І вы знаеце што, ён не сагласіўся вывозіць людзей, не сагласіўся. Пайшлі служыць былі такія яшчэ памешчыкі, яшчэ польскія. Пашоў служыць, каб хаця не папасці ў гэтую самую, што вывозілі людзей. Вывозілі… Калі хто каля граніцы быў блізка, там калі хто на каго злы быў, дык і вывозілі ў Сібір, на Север. Каторыя пападалі патом адтуль у Польшчу. Многа хто папаў.
1.А их вначале вывезли, а потом они оттуда?
2.Да, да. Ані аттуда пападалі. Тады ж сталі разбірацца.
1.Скажите, а вот отсюда кого-нибудь вывозили, когда советская власть пришла?
2.У нас нікога тут не было.
1.А Ваши родители как отнеслись к приходу советской власти?
2.Ай, наш папа ён рабіў як чорны вол, дык яму гэта і было харашо. Ужо і зямля была свая тады. Пры Польшчы ж сваёй зямлі не было, арандавалі толькі. От сіла была еслі ў нас, ну і бралі ту зямлю ў арэнду. Еслі ў папы была сіла, то папа і браў бы зямлю ў арэнду. Яны і ўзялі пры Польшчы зямлі ў арэнду ўзялі – гэта яны жылі нас яшчэ на свеце не было – мама расказывала. Татарскія тут, за Дубровамі… Патом пасеялі…Арандатары не такія, што, як цяпер, не ўрадзіла і ўсё, а тыды нет, еслі зямля не ўрадзіла, не здаў пану арэнду – аплачывай, прадавай усё! Дык вот, яны ўзялі арэнду там, не ўрадзіла поле і мама прадала, што мела: адзёжу, кароў – усё, і аплачвалі хазяіну арэнду пану. Вот як была.
00:11:40
1.А вообще на жизнь хватало?
2.Ну, на жызьнь хватала…Яны хадзілі падрабатывалі. От знаеце што, жылі мы тады ў мясцечку, у Радашковічах, дык мама хадзіла лён трапаць да яўрэяў пры Польшчы. Папа езьдзіў вазіў ім недзе лён… Яны плацілі, дык на яду хватала. Дык было што пры Польшчы: няма грошай – ідзі да таго яўрэя, які ў сваёй кааперацыі, набярай што хочаш, а потым ўжо ўдзержывай грошы.
1.То есть в магазине на вексель брали?
2.Да, да, на вэксель! Ну, гэта так усё яно…
1.Скажите, а вот по-разному или одинаково местные относились к тому, что пришли…?
2.Не ўсе, не ўсе адзінакава да палякаў атнасілісь!
1.А кто как?
2.Хто хацеў болей за Саветаў, хто хацеў болей за палякаў. Па-разнаму атнасілісь! Ужо калі прыйшлі Саветы атнімалі коней, забіралі ўражай, калі вялікі, і гэта ўжо не нравілася людзям, патаму што калхозы былі… Сразу ж калхозы былі багатыя, патаму што раскулачвалі ўсіх памешчыкаў. Былі калхозы багатыя тады…! А людзям гэта не нравілась, бо была ж ў людзей тады собственнасць, свая зямля собственная была! Собственная зямля была! А цяпер што вот у нас!? Калхозы… Самыя харошыя землі аддалі пад дачы! Аддалі…Адкуль яны возьмуць харошы ўраджай!? Тутака ў нас усё дачамі заставілі!
1.Скажите, а Вы в то время может видели поляков пленных? 17 сентября 1939 года?
2.Не, палякаў мы пленных не відзелі! Як яны ўшлі мы дажа і не знаем. Пры немцах мы відзелі палякаў пленных! Яны прасіліся – палякі тут былі ў немцаў – каб іх пераправілі ў парцізаны, што ў іх сем’і, што яны ня хочуць ваяваць, але кажны баяўся, знаеце што, пры немцах баяліся эта дзелаць. Дажа я на сваі глаза відзела паляка – немец ён быў – гэты паляк. Ён кажа мне: “Дзеці не бойцесь, вы сахраніце нас!” Не, папа не рашыўся, ён пабаяўся, што саседзі як узнаюць, дык немцы ж спаляць жыв’ём…
1.Скажите, а вот в сентябре 1939 советские войска здесь остались или пошли на Запад?
2.Німа… Ніводнага салдата не засталося! Пашлі туда ўсе!
1.А месные жители встречали как-нибудь советские войска?
2.Я ж вам гавару, ніхто не ўстрачаў савецкіх войск! Яны як-то раптам зайшлі – і ўсё! Самалёты загудзелі, салдаты прайшлі – і вот стала ўласць! Усё…Як яны пайшлі…!?як ухадзілі салдаты…!? Ні вайны – нічога гэтага не было! З немцамі нашы во, рускія, сражаліся! Немцы йдуць, хоць ты ў лес не хадзі: там немца ўвідзіш, там жывога увідзіш! А з палякамі не было: яны як ушлі, так і ўшлі! Нікакога сапраціўленія не было!
1.Местные в боевых действиях не участвовали?
2. Нет, нет! Яны ўжо ўчаствавалі, калі бралі пры Саветах, калі немец, ужо ўчаствавалі. Дык нашы салдаты ўжо былі ў Варшаве – многа хлопцаў было, уся вёска! Многа ў польскія салдаты пайшлі, от толька мой муж у Савецкую Армію, а адзін брат мой, і шурын мой – усе былі ў польскай арміі.
1.А вот в то время, до 1939 года, местные жители себя белорусам считали?
2.Беларусамі! У нашай дзярэўні я толька адна каталічаскай веры, а ўсе праваслаўныя – беларусы! Ну я пішуся “беларуска”, але каталічаскай веры я адна толька тут.
1.А в то время Вас считали за польку или белоруску?
2.За палячку тады счыталі! Патаму што мы тады да касцёла хадзілі, як малыя былі, ксёндз да нас прыязджаў у касцёл, я гэта помню… Ксёндз каждую суботу прыязджаў: дзеці малыя сядзяць як у садзіку. Вот.
3.Скажите, а как православных белорусов сами поляки называли?
2. Беларусамі, беларусамі…
1.Скажите, а вот когда пришла советская власть, то что-нибудь изменилось в отношении религии? С кастёлом?
2.Дык гэта ж не было: касцёлы пасключалі. Касцёлы закрылі і, вы знаеце, што касцёлаў не было і адзін касцёл застаўся ў Красным. У Радашковічах быў такі касцёл…! Дык увесь там яго…забітыя рамы! А цяпер вастанавілі касцёл. Очань харошы касцёл! Дажа вот мае хлопцы: адзін радзіўся ў 1958 годзе, а другі ў 1960-м, і мне не было дзе хрысціць іх! А я хацела хрысціць, дык вынуждена была пайсці да бацюшкі і стала прасіць: “Знаеце што, даехаць мне далёка з гэтымі дзецьмі” – дык бацюшка хрысціў. Ён кажа: “Нічога, што вы ў праваслаўныя хрысцеце дзяцей, ліш бы яны былі толькі хрышчоныя, от толькі навучыце іх жагнацца”. Я наўчыла іх па-польску жагнацца і наўчыла “Ойча наш”. А сын мой жаніўся, хрышчоны ў цэркві, і жана, дык яны хрысціліся ўжо ў цэркві. Я схадзіла і сказала, а ксёндз мне: “Ня важна, ліш бы яны верылі ў Бога! ”. І ўсё.
1.А ксёндз у вас был поляком?
2.Паляк, паляк! Тады ксяндзы былі палякі.
1.Вы помните как его звали?
2.Я не помню! Я ніколі не знала гэных ксяндзоў. Ездзіла каждую нядзелю ў Красны да касцёла, але каб яго фамілію, імя знаць…Я ніколі гэтым не інцярэсавалася. Былі старыя і маладыя ксяндзы, но былі ксяндзы з Польшчы.
1.Вы на катэхэзу вначале ходили?
2.Да, да.
1.А что-нибудь произошло с этими ксендзами, когда советская власть пришла? Они куда-нибудь ушли или как?
2.Вы знаеце што, врэмя такое было, што мы не зналі, дзе гэтыя ксяндзы, а патом яны ўжо аставаліся: адраманціравалі гэты касцёл, у Радашковічах, харошы здзелалі, і ў Красным. А капліца тут жа ў нас была, каплічка, мне дажа ў той каплічцы ў 1937 годзе ксёнжачку таку, што б мы маліліся, уручалі, дык яе разабралі і паставілі ў Радашковічах хату нейкаму начальніку. Дажа на кладбішчы была такая вот , праваслаўная, дык і гэту разабралі! І разабралі свае людзі тут у нас, каторыя ўжо былі камуністы, дык вот калі яны ўжо ўміралі, дык дзействіцельна есць Бог на свеце, бура была, дождж, валілася дрэва! Я сама была на кладбішчы, а там – страх! Харанілі іх у ваду, бо яны разбіралі гэтыя каплічкі!
1.Скажите, а вот эти люди были коммунистами до того…?
2.Да, да, былі яны камуністамі…! Яны былі…! Яны прадаліся ўласці!
1.Ясно. То есть до того, как пришла советская власть, они коммунистами не были?
2.Не, не…
1.А вот были тут коммунисты до того, как пришли поляки?
2.Не, не было нікога! Тут свая зямля была, свае коні былі…
1.Вот Вы говорите, что советские войска пошли дальше, а потом, после сентября, 1939 года, тут какая-нибудь администрация была новая – советская? Кто здесь был? Советские власти может быть своего участкового поставили?
2.Ну, были ж такия старасты тады! І мой брат быў старастам пры Саветах.
1.А что он должен был делать?
2.Ну вот глядзець за парадкам у вёсцы і ўсё! А потым мянялі: пабудзе ён месяц ці тыдзень – і другога ставяць.
1.А кто был главным в деревне при поляках? Была ли администарция?
2.Вы знаеце што, тут не было такіх, як цяперака, на аднаго рабочага дзесяць начальнікаў чы большэ, тады гэтага не было. Адзін быў солтыс, адзін быў бурмістр – на ўсе Радашковічы, і, можа, тры міліцыянеры – і ўсё! І ўсё начальства было – і больш нікога не было! А то як цяпер прыедзеш у Радашковічы, то сядзяць начальства: начальнікаў – мільён, а рабочых – адзін.
1.А это начальство и полиция были поляками?
2.Палякі, да, палякі.
1.Может Вы помните их по именам?
2.Іх? Не, бо яны ж ужо паўміралі, іх няма! От былі Грынеўскія, палякі такія, яны гэтым занімаліся. Яны і пры Польшчы былі, і патом немцы прыйшлі: у іх ужо такое ў крыві было заложана, што яны падчыняліся толькі Польшчы, яшчэ немцы ім нравіліся… А от немцы каторых парастрэльвалі, калі тады раскапалі пра іх, каторыя паўязджалі, а так і не было.
1.Скажите, вот Вам может быть рассказывали знакомые и так далее, как выглядели советские войска, когда вошли?
2.Ну, вы знаеце, шапка з пупам, які стаіць! Я помню – “будзёнаўка”! Абмоткі на нагах… І абмоткі, і бацінкі – тады не было сапог.
1.Нам говорили, что они были очень голодные, когда зашли и что их всегда угощали, а они плохо выглядели.
2.Неплоха яны выглядзелі тыя салдаты! І яны не прасілісь есці: усе салдаты шлі з кацялкамі і не прасілі. Ну людзі ж давалі, патаму што яны ж ваявалі! Усе ж давалі.
1.Скажите, а когда Вы в школу пошли? Вас родители отдали в польскую школу?
2.Я хадзіла да пшэшколля і толькі адзін клас польскай школы скончыла, як прыехала сюда. Была польская школа. Быў Ліндэ ўчыцель, от, Ліндэ – сам польскі. Вам цяпер добра ўчыцца, тады, еслі не адробіш урокі і прыйдзеш у школу, ды неправільна што, то даставай рукі – лапу сваю – дык як дасць лінейкай вучыцель па руцэ, дык аж успухне рука! І не хадзілі так во, як цяпер, не хадзілі, як цяпер така маладзёж, што п’юць і ўсё, а тады такога не было. Дык еслі якая водка ё, ды гэнай водкай яны абдзеляць дваццаць чалавек аднэй бутылкай! Тады не было, як цяпер п’юць! Не, не! А маладзёж… Дык вот ідуць людзі ўзрослыя, дапусцім, замужнія, на танцы ці што, а мы, дзеці малыя, хочам, а нам: “Не, не пайдзёш, бо там учыцель будзе!”. Учыцялёў уважалі от і до! Баяліся тады ўчыцеля! А што цяпер учыцель!? Што хочаць, то і робяць!
1.Скажите, а вот в пшэшколле чем Вы занимались?
2.Так, як і ў садзіку! Точна, як цяпер у садзіку! Тады пшэшколле называлася!
1.А где оно тогда находилось?
2.У Радашковічах, каля касцёла блізка!
1.А что там за помещение было?
2.Такі дом пастроены кірпічны быў, як школа такая. І партачкі такія былі для малых, і ўсё… Сталовая была – усё, як цяпер! Давалі кажны раз тран, як рыбі жыр цяпер завуць, а гэта “тран” назывоўся: кажны раз перад ядой тран давалі дзецям. Гэта абязацельна дзя здароўя. Харашо кармілі.
1.Там были воспитатели?
2.Васпітацелі былі так, як і цяпер у садзіку. І вот кажную пятніцу ксёндз быў.
1.А воспитатели местные были или польки?
2.Месныя. Палякі ж былі: ва аснаўном жа, як была Польшча, у Радашковічах жа ваабшчэ ўсе палякі былі! Яны і цяпера ходзяць да касцёла – там адны палякі. Яны ўжо старыя: па 80 год, што ж яны…
1.Скажите, пожалуйста, а на каком языке с Вами общались в пшэшколле?
2.Па-польску! Па-беларуску не гаварылі – толька па-польску!
1.Вы может быть в пшэшколле стишки или песни учили? Может, что-нибудь помните?
2.Песні ўчылі тока касцельные. Прывівалі да дзяцей, каб яны да касцёла хадзілі. Вот кажны выхадны дзень, малыя дзеці, ідзём збіраем кветкі: рамашкі, палявыя збіраем – многа разных кветак нясём, забіраем з луга гэтыя цвяты, а калі ідзём на мшу, ужо ў нядзелю, ідзе ксёндз пад шопанам такім, і мы ўсе ідзём, малыя дзеткі, і сыпем кветачкі пад ногі, сыпем кветачкі пад ногі…
1.Вы там ещё не учились в пшэшколле?
2.Не, толькі тут вот. Тады ж здарылася, што Саветы прыйшлі…
1.Вы после пшэшколля тут ещё же были в польской школе?
2.Была...Год. А тады ж прыйшли Саветы.
1.И, говорите, тут был преподаватель по фамилии Линдэ?
2.Ліндэ. Яго ці забілі ці памёр: нешта не помню, але нема яго, нема… Ён быў такі невысокага росту, харошы ўчыцель быў. З Польшчы ён быў прыехаўшы і жыў ён там у школі: у яго комнатка там была. Адзін ён быў учыцель.
1.Вы тут по учебникам уже учились?
2.Былі вучэбнікі – польскія, а патом калі ўжо прыйшлі нашы, рускія, савецкія, так гэтыя ўчэбнікі як хто спаліў, тады давалі ўжо нашыя ўчэбнікі – беларускія.
1.Вы помните что-нибудь со школьной программы?
2.Не, дзеткі, не...
3.А какие предметы там были?
2.Ну, таксама арыфмеціка была, польскі язык быў у аснаўном – не давалі нам такіх языкоў, што патом ужо, када прыйшлі Саветы, тады ўжо і рускі, і беларускі вучылі…
3.А вот латынь изучали?
2.Не, латынь не ізучалі.
1.А Вас может учили такому стишку «Кто ты естэсь?» - «Поляк малы!». «Цо ест знак твуй?» - «Ожул бялы!»?
2.Гэта гаварылі – сцішкі гэтыя, бо разныя гаварылі! І цяпер гэтак, як дзеці свадзьбу граюць ці што, то ўсе” “Сто лят! Сто лят! Нех жыемы!”. Усё пяюць гэту песню! Усягда! Свадзьба як ці госці, дык усё “Сто лят!” падымаюць.
1.А может слова помните?
2.“Ешчэ Полска нэ згінэла, пукі мы жыемы” ўсё пелі!
1.Это же гимн Польши!
2.Да, да!
1.Скажите, а какой у вас тогда быт был? Вы одежду себе сами шили?
2.Ой, якая тады адзежда была!? Тады рубашак не было, а былі тканыя зрэбныя кашулі. Лён ткалі, самі сабе шылі ўсё.
1.Ну, в магазине вы тогда покупали..?
2.Вы знаеце што, канешне, цяпер жызнь зусім інакшая! Цяпер усё ёсць: і парашкі, і сціральныя, і чысціць… Ці спалі раней у пасцелі, як зараз!? Салома кулявая зрэбнай пасцелькай засцелена… А ці было ў каждай хаце чыста!? Палоў не было! Як які празнік, то ідзём на рэчку, явар нажнём, пасыпаем пол, то ж свята –Пасха, Каляды! От як было!
1.Скажите, а обувь вы сами делали или покупная была всё-таки?
2.Вобувь? Сандалі насілі альбо мужчыны – лапці на дванаццаць вушак.
1.А в магазине хоть какую-нибудь одежду покупали?
2.Гэта хто багачэ. Гэтак давалі, як цяпер гуманітарку, панскія неданоскі бедным. Жылі паны, каторыя вот землю мелі… От у нас Павалянскі зямлю меў. Веліхоўскі зямлю меў, Замбрыцкі зямлю меў – у іх жа свая зямля, дзеці… Вот Веліхоўскі ў нас быў, дык ён не пушчаў нас у ягады, ягады не даваў збіраць. Еслі ён цябе зловіць у лесе, дык ён цябе сам выдасць палкай, як сук знойдзе. А Валянскі кароў меў многа, тожа пан благі быў, очань благі! А гэты Замбрыцкі быў неблагі, ён і зямлю меў, але гэта вёска яму памагала, як парабкі былі і рабілі, але ўслед плаціў ім.
1.Скажите, а в свободное время, чем тогда люди занимались? На танцы ходили?
2.На танцы хадзілі на свае, якія ўстрайвалі ў хатах, не было тады клубаў. От у нас дом яшчэ на вёсцы стаіць, дык там збяруцца хлопцы, музыку наймаюць, а ўжо дзяўчаты там закусіць, калі выпіўку хлоцам, музыанта пакарміць.
1.А какие танцы тогда танцевали?
2.Полька, факстрот, танго, абэрэк, мазурэк – от якія танцы былі, не цяпер, што на адным месцы скачуць.
1.Молодёжь ходила на танцы, а вот куда взрослые ходили?
2.Вы знаеце, як ідуць маладзёж, то і ўзрослыя ідуць ў клуб разам. Не было драк ніякіх: тутака маткі сядзяць, бацькі, маладзёж танцуе. А цяпер жа, слухайце, не пусціць дзяцей туды! Там жа дракі ў нас от цяпера!
1.А детей пускали на эти танцы?
2.Не, дзяцей ні за што не пускалі, бо там учыцель. Пры Польшчы як учыцель увідзіць, то на заўтра жа бацькоў вызывае!
1.Ну, а учитель же ходил!
2.Хадзіў! Ён палядзіць, каб дзеці не былі, пракантралірвае, от. Не было гэтага… Не, не…Цяперака: гэна кажа, што ў гімназіі, гэна – ў інстытуце, гэна – там яшчэ, а тады хто ў інстытут паступіць…!? Толькі паступіць самы багаты! Не было такога, што нашы дзеці пойдуць і паступяць – не! Там, знаеце, якія йшлі?! Каторыя вот, тутака, што прадалі хату: ён паступіў за вучыцеля вучыўся яшчэ ў польскай школе, дык жа ж яго бацькі былі багатыя! А бедным дажа носа не пасунеш.
1.То есть он в университете учился?
2.Да, да… О-о-й…
1.Вы не знаете где? Может быт в Вильне?
2.Не-е, тут жа ж былі ў нас! У Варшаве, Вільне, потым тут, у Маладзечне – польская ж усё тэрыторыя! Краснае…
1.То есть ездили туда учиться?
2.Да, да.… От яны вучыліся як! А што бедныя!? Бедныя толькі на зямлі рабілі! Кароў пасвілі ў паноў, свіння пасвілі!
1.А вот что-нибудь читали: книжки польские или газеты?
2.Не было ніякіх газет тады! Пры Польшчы ведаеце як было…? Паедзе папа на базар, каб купіць чаго ці што, і ён прывязе канфет тады –“ландрынкі” называліся. Мы настолькі рады былі, што прывязе ! Ці от пра баранкі – “куханы” тады называліся – прывязе па кухану нам, а мы такія рады былі! А цяпер што!? Нічога ня хочуць есці! Давай што падарожэ, а дзе браць грошы..?
1.А Ваш отец куда ездил? На «кірмаш»?
2.Яны ў Радашковічы на базар інагда ездзяць, што купіць – коні ж свае былі! У Радашковічах усягда базар быў! От едзе да яўрэяў, а яны ж там маюць лаўкі свае, бярэ на гэтую картачку што, а тады ўжо некалі гэтыя грошы аддае.
1.А вот Вы может слышали, что в Радашковичах была Белорусская гимназия, в которой на белорусском языке учили?
2.Можа і была, як пры мне, то я ўжо не помню, як мы тады выехалі з Радашковіч, то і выехалі. Тады мы ўжо не ездзілі. Гэта ж недалёка цяпер ад Радашковіч – сем кілометраў ад нас. Ну, там і бальніца была. Да, там і гімназія была, і пастарунак польскі гэты вот.
1.А когда пришли советские власти, то может против неё какие-нибудь анекдоты и частушки ходили?
2.Ой…! Хай толькі скажа што ў школі проціў савецкай уласці, дык як дадуць, то не захочаш нічога! Я помню, хадзілі мы ў школу, у першы клас, і ўжо прыйшла савецкая ўласць, а старшыя класы – чацверты – з намі вучыліся. І вот па-беларуску адна дзевачка кажа: “Вот, Ленін умрёт! Помніце, Сталіну прыказываў: “Хлеба не даваць!Сала не паказываць!” Дык яе цераз тое са школы ісключылі.
1.А вывозили у вас кого-нибудь?
2.Вывозілі, вывозілі! Але каторыя патом вазврашчаліся, а каторыя так і не вярнуліся…
1.Из Вязынки никого не вывозили?
2.Не, з Вязынкі не! За граніцу каторыя шчэ хадзілі раньшэ, то пападаліся…
1.А у Ваших родителей может быть были какие-нибудь знакомые, которые при Польше эмигрировали за границу куда? В Америку? Канаду?
2.То гаварылі, што тут у нас адзін быў, што яны багатыя былі, і ён пайшоў у армію ў Канадзе. Калі ён жанаты быў, то аставіў жонку тут. Гадоў пяць таму назад ёй пісалі пісьмо, штота з пенсіяй такой во…. Сказалі, што ён з арміі пайшоў у Амерыку, а там яго забілі і нідзе не найшлі! У розыск далі і чатыры месяцы былі розыскі і далі ёй удаставярэніе, што ён пагіб. Такія з багатых людзей былі…
1.Спасибо Вам большое!
3.А может Вы и Ваши родители выезжали дальше вглубь Польши?
2.Не, я ні разу не відзела Польшы! Толькі мая родная сястра. Мой брат родны служыў у польскай арміі. Ён там і пагіб: яго разарвала на асколкі. І шурын мой служыў тамака. Як кончылася вайна ён забраў туды і жонку, і дзевачку. У Варшаву.
1.Спасибо Вам за интересный рассказ!
3.Спасибо!

четверг, 3 сентября 2009 г.

Чачэнскае пытаньне ці "Русских солдат чеченцы режут как свиней"

Не так даўно беларуская блёгерка Zmagarka, яна ж панна Елавая, справакавала расейскую інтэрнэт-супольнасьць на ідэалягічную бітву. Справа палягала ў тым, што дзяўчына зьмесцавала ў сваім ЖЧ артыкул з гучнай назвай "", а да яго прымацавала і характэрнае відэа, дзе чачэнскія інсургенты распраўляліся з расейскімі ваеннапалоннымі.Справа дайшла да таго, што Елавой сталі пагражаць фізычнай расправай, не кажучы ўжо пра тысячы нецэнзурных камэнтароў у яе адрэсу.

Чачэнская вайна амаль не закранула Беларусь, бо тысячы каўкаскіх уцекачоў прайшлі празь яе транзытам у Польшчу, Скандынаўскія краіны і Заходнюю Эўропу. Тым ня менш, і нашае грамадства, добра апрацаванае расейскімі тэлеканаламі, мае, у асноўным, стэрэатыпнае ўяўленьне як пра чачэнска-расейскія войны 1990-х гг., так, наогул, і пра саміх горцаў.

"Чорнадупая барадатая сволач, якая не хацела жыць мірна, гвалтавала славянскае насельніцтва" - звычайны погляд на каўказцаў асноўнай масы абывацеляў. Што ж, пэўнае рацыянальнае зерне ў ў тым ёсьць, бо ў 1990-я гг. і ў Магілёве мы маглі назіраць чачэнскіх хлопцаў на чорных мэрсэдэсах, якія "рабілі справу" ў Сінявокай.

Захад у тыя ж самыя 1990-я назіраў на сваіх вуліцах расейскіх бандытаў і прастытутак, што не адлюстроўвае поўнай сацыяльнай стратыфікацыі расейскага грамадства. Таму, здаецца, па адных гандлярах з былога ўжо "Чаркізону" й рэкетырах атаясамліваць увесь народ ня варта.

Адзначым, што адзначаныя вышэй ксэнафобскія настроі заўжды замінаюць цьвяроза ацэньваць сытуацыю, а, тым больш, такую зьяву як вайна. Напрыклад, ніхто зараз не аспрэчвае несправядлівы з боку ЗША характар В'етнамскай вайны. Але ў той час сярэдні амэрыканец (за выняткам гіппі і студэнтаў) лічыў тую вайну выключна дадатнай зьявай, бо яна вялася супраць камуністаў,ды яшчэ "касавокіх" камуністаў. Немцы калісьці таксама ваявалі супраць славянскіх "вылюдкаў" і іншых "недачалавекаў".

Якуб Колас калісьці ўспамінаў, што ў самым пачатку Руска-японскай вайны ксэнафобскія настроі ў Расеі так разбушаваліся, што пасьля Цусімы падданыя Раманавых доўга не маглі паверыць у паразу. Маўляў, як гэта так сталася, што касавокія малпы, якія толькі што зваліліся з дрэва,перамаглі БЕЛАГА ЦАРА!??

Так і ў сучаснай Расеі ўсе прадстаўнікі "Чуркістану" залічаюцца ў адзіны квазіэтнас - "чурак", "чорных" ці, больш пліткарэктна, ЛКН (ліц кавказской національності), якія нібы ня здольныя да ствараючай ці разумовай працы.

Так думаў у 1994 г. Павал Грачоў, бо "паганяць пастухоў" сунуўся з голай шашкай і ссунутай на патыліцу папахай. Сярод "чабаноў" і "нацмэнаў" ён і іншыя крамлёўскія бандыты загубілі 19-гадовых хлапцоў, не кажучы ўжо пра тысячы мірных жыхароў.

На самой справе, усе войны ў Чачэніі - гэта войны супраць маленькай, але гордай краіны. Хай чачэнцы збудуюць недасканалую саклю, але сваю.

Таня Елавая, канешне, паступіла вельмі глупа, бо, відавочна сымпатызуючы сэпаратыстам, яна перастала быць аб'ектыўнай. Забойства ваеннапалонных, кім бы яны не былі, зьяўляецца цяжкім злачынствам. Елавая права толькі ў сваім палітычным закліку таго агіднага посту.Ічкерыя мусіць вызваліцца ад расейскай акупацыі! Выбару ў яе няма - зашмат паклала сваіх лепшых сыноў! Таму я салідарызуюся са Змагаркай, хоць і асуджаю яе за той выпадак. Таня, расейскія хлопцы прыйшлі на тую зямлю не забіваць, а служыць!


Прапаную некалькі фотаздымкаў з тых суворых часоў. Паглядзіце на гэтых людзей.У іхнія вочы. Яны для мяне - эталон патрыятызму й мужнасьці! Паболей бы такіх тут, на Беларусі!

А выратуе нас усіх любоў!

среда, 2 сентября 2009 г.

Сьвятаслаў Вакарчук едзе на Беларусь

Сьвятаслаў Вакарчук, львавянін, паэт і, наогул, мой улюблены музыка едзе з канцэртам на Беларусь. Выканае ён і песьні з сольніку "Вночі".



«Ён вельмі, я лічу, канцэптуальны настроем, - кажа Вакарчук пра сольны альбом, - усе і так зразумеюць, што песні аб пачуццях і песні, канешне, не банальныя, і хутчэй настальгічна-сумныя, чым радасныя. І ўвогуле, я ўчора зразумеў, што не ўмею пісаць вясёлых песень. Гэта значыць, я зайздрошчу людзям, якія пішуць вясёлыя песні - у мяне ўнутры ўвесь час нейкія мінорныя рэчы сядзяць, і я спрабую. У мяне пакуль не атрымліваецца. Ёсць некалькі, але ў асноўным цягне на штосьці сумнае».

5 верасня Океан Ельзи возьмуць удзел у фэсце «Рок за Бобров», які пройдзе у РГЦ «Сілічы».
Таксама ўдзельнічаюць: The Toobes, Без Билета, J:морс, ДетиДетей, Zombie Zoo, Mauzer, Esprit.

Час правядзення фэсту: 13:30 - 23:00. Выступ Океану Ельзи: 21:00 - 22:15.

Уваход вольны. Праезд аўтобусамі ад аўтавакзала «Маскоўскі».

вторник, 1 сентября 2009 г.

У Польшчы выйшла кніга пра беларускія гаворкі Латвіі


Манаграфія “Gwary białoruskie na Łotwie w rejonie krasławskim”(“Беларускія гаворкі ў Краслаўскім раёне Латвіі”) зьяўляецца першым дасьледаваньнем польскага мовазнаўцы Міраслава Янковяка ў заплянаванай сэрыі кніжак аб беларускай мове за межамі Беларусі ( Смаленшчына, Чарнігаўшчына, Віленшчына і Беласточчына). Да гэтага часу кніга зьяўляецца адзінай надрукаванай манаграфіяй пра беларускую мову ў Латвіі.


Асноўны раён, дзе аўтар манаграфіі праводзіў сваё дасьледаваньне, гэта паўднёва-ўсходняя частка Латгаліі. У кнізе Міраслаў Янковяк закранае шэраг агульна-гістарычных асьпэктаў: дзеі беларуска-латвійскага памежжа з пункту гледжаньня функцыянаваньня моваў і кантактаў між народамі, самасьвядомасьць тутэйшых беларусаў, моўную палітыку ўладаў. Аўтарам разглядаюцца сацыялягічныя аспэкты функцыянаваньня беларускіх гаворак, іх мейсца ў розных сфэрах жыцьця на тле іншых рэгіянальных моваў. Апошні разьдзел кнігі характарызуе сыстэму беларускіх гаворак Латвіі (элемэнты фанэтыкі, флексіі, лексікі і інш.), а таксама ўзаемааўплывы беларушчыны й суседніх моваў: расейскай, польскай, латвійскай. Кніга добра ілюстравана аўтарскімі фотаздымкамі, мапамі й тэкставымі прыкладамі гаворак.


Кнігу можна замовіць праз Інтэрнэт-краму. Кантактны e-mail : mirek.jankowiak@interia.pl

воскресенье, 30 августа 2009 г.

"Waffen Kamaedzica"

Натрапіў на цікавы пост аднаго знаёмага пра інтэрв'ю гурту "Камаедзіца". Сапраўды хлопцы "шэдэўральна" адрэфлексавалі зачытанага да дзіраў Дэвіда Лэйна.
Параўнай: "...оставшиеся в живых Белые безнадежно интегрированы в современное общество – машину нашего убийства, запуганы, обмануты, связаны семейными узами с цветными недочеловеками и быстро вытесняются шестимиллиардными ордами дикарей. Как этнический организм, способный к выживанию, Белая Раса более не существует. Те немногие из нас, кто сопротивляется геноциду Нашего Народа, похожи на несколько живых клеток в теле мертвого человека. (Д.Лэйн)
"Мы признаём только истинный Национал-Социализм – расовое язычество! Никаких компромиссов, дискуссий, уступок.Система убивает и сажает в тюрьмы лучших соратников. Таковы будни на этой войне. Месть будет; не остановят ни детский плач, ни слёзы вдов и матерей. Те, кто сегодня идут против Национал-Социалистов, завтра будут с изрешечёнными телами.Врагам, предателям, обывателям – верёвка!Современным “ценностям” – руины!Системе – конец!" ("Камаедзіца").
Цікава, чым зьбіраюцца "ратаваць ад каляровых" нашу краіну музыкі? Грыфамі ад гітараў ці гролам? Прапаную грамадскасьць уважліва сачыць за разьвіцьцём падзеяў. Калі аднойчы зьявяцца навіны пра лінчаваньне мурынаў ля інтэрнату БДУ № 5 або адбудзецца штурм магілёўскай Чапаеўкі, то ведайце - гэта справа герояў нябачнага фронту, самаадданых змагароў зь няправільнага колеру скурай і генам 'ADH2-2' гурту "Камаедзіца".

Ці патрэбна нам Беларуская Смаленшчына?

На сённяшні дзень беларуская меншасць у Польшчы мае той мінімальны набор умоў, якія мусяць спрыяць яе развіццю. Ужыванне роднай мовы для пазначэння тапаграфічнай інфармацыі і ўласных назваў, свой друк і навучанне, – тыя чыннікі, якія вызначаюць “еўрапейскі” падыход да абароны правоў нацыянальных і этнічных меншасцяў.
Ці дапамогуць гэтыя меры беластоцкім беларусам захавацца ў якасці асобнай нацыянальнасці, а не “праваслаўных палякаў” – іншае пытанне. Разважаць тут можна колькі заўгодна і толькі гіпатэтычна. Па словах варшаўскага лінгвіста Міраслава Янковяка, знаёмага аўтара гэтых радкоў, моўная сітуацыя на Беласточчыне пакуль не можа цешыць: усё менш і менш носьбітаў мовы, усё больш і больш пальшчызны ў паўсядзённай гаворцы. У нумары “Нівы” ад 19 ліпеня, нібы ў дакор беларусам, падаецца матэрыял пра ўвядзенне падвоеных назваў у Пунску – “тутэйшыя” паводзяць сябе рыхтык як пры жыцці нябожчыка Мікалая ІІ Раманава. Што будзе, калі тубыльцы стануць цалкам польскамоўнымі? Ці здолее праваслаўная царква кансалідаваць насельніцтва вакол сваёй нацыянальнасці? Або можа беларусы пойдуць шляхам амаль згубіўшых сваю рэліктавую мову іспанскіх баскаў, самасвядомасці якіх можна толькі пазайздросціць? Хочацца верыць, што беластоцкая моладзь, якая з’язджае з вёсак у гарады, не зрачэцца сваіх каранёў.
Самы благі канец, які б можна было ўявіць для Беласточчыны, добра адлюстроўваецца на прыкладзе паўднёва-заходняй часткі Смаленскага краю, або Беларускай Смаленшчыны, насельніцтва якой яшчэ на пачатку ХХ ст. нічым не адрознівалася ад сваіх суседзяў з Магілёўшчыны і Віцебшчыны. Смаленчукі з 1514 г., з невялікім перапынкам, знаходзіліся ў складзе чужога дзяржаўнага арганізму – Расіі. Нават калі геасацыёрная мяжа “турмы народаў” пасунулася ў 1772-1795 гг. на захад, насельнікі паўднёва-заходняй Смаленшчыны заставаліся ў этнічных адносінах беларусамі. “Беларусамі” не ў сэнсе нацыянальным, а выключна этнаграфічным.
Акружаныя вялікарускай аднавернай большасцю, тутэйшыя вяскоўцы у сваёй “беларускасці” маглі абаперціся толькі на мясцовыя дыялекты і традыцыйную культуру, якія, натуральна, у гэтым ім слаба дапамагалі. Як на поўдні Беласточчыны ўкраінскія моўныя рысы не адыгралі вызначальнай ролі ў канструяванні украінскай нацыянальнай свядомасці мясцовых сялян, так і беларускія этнічныя маркеры Смаленшчыны не спрыялі краёвай “беларусізацыі”. У сувязі з гэтым цікава прывесці сведчанні вядомага лінгвіста Паўла Растаргуева, які сцвярджаў, што яшчэ ў дарэвалюцыйны час смаленскімі сялянамі выказваліся патрабаванні да настаўнікаў, каб яны звярталі ўвагу і сачылі за мовай вучняў, прывіваючы ім “маскоўскае” вымаўленне.
У 1920-я гг., пад час савецкай “каранізацыі” – палітыцы ўрада РСФСР па пераводзе на родную мову дзяржаўных устаноў “нацменскіх” раёнаў сітуацыя практычна не змянілася. Наадварот, асіміляцыя ахапіла большую колькасць людзей. Да прыкладу, у справаздачы 1932 года па беларусізацыі ў Манастыршчынскім раёне Смаленскай губерні адзначалася, што “… каранізацыя школ за 5 год адчувальных вынікаў не дала, бо мова мясцовага насельніцтва не з’яўляецца беларускай, а нечым сярэднім”. Сухія радкі дакументаў тых дзён малююць нам даволі сумную карціну смаленскай беларушчыны: “... беларускае насельніцтва, у большасці сваёй, ставіцца да мовы індыферэнтна. Бываюць выпадкі актыўнага процідзеяння арганізацыі школ на роднай мове”.
Як ні дзіўна, у міжваенны перыяд на паўднёвым захадзе Смаленшчыны назіраліся і кволыя парасткі нацыянальнай свядомасці. Пасля ўзбуйнення Беларусі ў 1924 годзе, прыпісаныя да Смаленскай губерні РСФСР жыхары, адсылалі прашэнні ва ўрад БССР аб далучэнні іх вёсак да Беларусі. Так зрабіла насельніцтва вёсак Вялікі Рай, Малы Рай і Свірыдаўка Бахоцкай воласці, жыхары Аслянскай воласці і іншых раёнаў Смаленскай губерні.
Размежаванне прывяло да штучнага падзелу тэрытарыяльна-адміністрацыйных адзінак, а людзі апынуліся ў нязручнай для гаспадарання і жыцця сітуацыі – тут і трэба шукаць, бадай, асноўную прычыну ўсплёску “нацыянальнай свядомасці” заходніх смаленчукоў. Як на паваеннай Беласточчыне просты селянін гатовы быў запісацца мала не ў юдэі, каб толькі пазбегнуць сталінскага калгаснага раю, так і жыхары смаленска-магілёўскага памежжа аператыўна парабіліся беларусамі абы не езьдзіць далей за Мсціслаў да лекара. Варта падкрэсліць і вышэйшы узровень жыцця ў БССР, бо, напрыклад, на той час стаўкі заработнай платы для 1 разраду ў Смаленскай губерні раўняліся 4 рублям, а ў суседніх паветах Беларусі – 7 рублям.
Не трэба забывацца і на прысутнасць у губерні нацыянальнай беларускай інтэлігенцыі, як мясцовай, так і прыезджай з БССР. Вядома, што сярод студэнтаў Беларускага зямляцтва ў Смаленску, якое дзейнічала ў 1920-я гг., ураджэнцы Смаленскай губерні складалі каля 20% ад ліку ўсіх яго членаў. Студэнты займаліся беларускай культурна-асветнай працай не толькі сярод сваіх членаў, але і ў вёсках губерні, прапагандуючы пераход людзей на беларускую мову. Савет па асвеце беларусаў пры мясцовай адміністрацыі, Беларуская секцыя Смаленскага аддзела народнай адукацыі і беларускія школы губерні гартавалі Смаленшчыне нацыянальна свядомыя кадры. Асветная праца дала свой плён і былі прыклады, калі навучэнцы ахвотна займаліся на беларускай мове, а беларуская школа мела аўтарытэт. Праўда, такіх навучальных устаноў было ў параўнанні з іншымі мала.
У 1920-я гады Смаленшчына падаравала Беларусі і трох таленавітых і самабытных літаратараў. Першы – Зміцер Астапенка – быў ураджэнцам вёскі Калеснікі (Хіславіцкі раён Смаленскай вобласці) і напісаў першы беларускі навукова-фантастычны раман “Вызваленне сіл”. Загінуўшы заўчасна ў сталінскіх вязніцах Сяргей Фамін быў прадстаўніком Манастыршыны. Тыповы маладняковец, Фамін спяваў гімн Кастрычніку, барацьбе новага са старым, радасці маладосці. Імя Спірыдона Міхальцова, ён жа Воцьлахім, для Максіма Гарэцкага сведчыла аб тым, што “...беларусізацыя зрабіла значныя крокі, а беларуская культура ... прыцягвае і людзей узгадаваных на іншых культурах, але звязаных з Беларуссю”. Сам пісьменнік быў з Дарагабужскага павета і вельмі добра авалодаў беларускай літаратурнай мовай, пішучы ёю апавяданні.
У 1930-я гг. палітыцы беларусізацыі паўднёва-заходняй Смаленшчыны прыйшоў канец, а яе актывісты зніклі ў шматлікіх ямах прыгарадных лесамасіваў. Дзе цяпер тая Беларуская Смаленшчына? Яна дажывае свой век разам з сівымі бабулькамі, якія сядзяць самотна пад каравымі таполямі, паабапал клятых яшчэ немцамі няроўных дарог. Сам тэрмін “Беларуская Смаленшчына” ў расійскім друку даўно не ўжываецца, і толькі ў самых аб’ектыўных працах сучасных расійскіх даследчыкаў можна прачытаць, што “в целом ряде элементов культуры и языка западнорусской этнографической группы прослеживается влияние соседнего белорусского населения”.
Распрацаваныя яшчэ імперскімі гісторыкамі старыя як свет міфалагемы пра “каменное ожерелье земли русской” і “ключи от Москвы” дапаўняюцца сучаснымі высновамі лінгвістаў і гісторыкаў пра шырокі ўплыў польскай мовы на мясцовыя “заходнерускія” гаворкі і польска-літоўскае ярмо часоў сярэднявечча. Калісьці Сакрат Яновіч выказаўся вельмі негатыўна супраць развіцця “ўкраінства” на Беласточчыне, адмаўляючы яму ў жыццяздольнасці. Ці будзе новая беларусізацыя Смаленшчыны, ажыццяўляемая шляхам прыватных ініцыятыў ці беларуска-расійскіх дзяржаўных дачыненняў, анахранізмам? Можа нам усім трэба спыніць свой трэнас па “згубленых землях” і абмежавацца навуковай літаратурай? Ці ўсё ж такі варта “абудзіць” мясцовую моладзь, павёўшы яе “пад родным сцягам да светлае будучыні”? Пытанне застаецца адкрытым.

Напад на магілёўскага епіскапа Сафронія: абвастрэньне хваробы ці самасуд?

Гэты допіс будзе ўжо трохі састарэлым, бо злачынства ў магілёўскім храме здарылася больш за тыдзень таму, 23 жніўня, але, акцэнтуючы ўвагу на даволі рэдкім для Беларусі выпадаку, хацелася б трохі над ім паразважаць. Тое мой суб’ектыўны погляд.

У нашых суседзяў па СНД злачынствы, якія ўчыняюцца супраць сьвятароў, не такія ўжо і ўнікальныя. Калі ў Расеі сьвятароў звычайна забіваюць з-за матэрыяльных каштоўнасьцяў, то ва Ўкраіне сытуацыя інакшая. У паўднёвай суседкі, акрамя банальнай злачыннасьці, багата праблемаў нацыянальна-рэлігійнага кшталту. Да прыкладу, у Львове вернікі наведваюць грэка-каталіцкія, праваслаўныя аўтакефальныя, праваслаўныя Кіеўскага патрыярхату, праваслаўныя Маскоўскага патрыярхату цэрквы, а адтуль і канфлікты, якія часта ўвасабляюцца ў выдраных бародах, паламаных рэбрах і нажавых раненьнях бацюшкаў рознага рангу.

У Магілёве такой карціны мы ў бліжэйшы час ня ўбачым, бо насельніцтву глыбока напляваць на ісіхазмы, катэхезы і іншую аўраамічную схаластыку. Мінуў той час, калі магілёўцы абстрэльвалі “Іуду” і “душагуба” Кунцэвіча з мескай брамы, і ашчаджалі апошняе на будаўніцтва Мікалаеўскага манастыра, уфундаванага ў галодны пасьляваенны час.

Такім чынам, набліжаючыся да тэмы гэтага посту, адзначым, што замах на епіскапа Сафронія хоць і меў рэлігійны падмурак, але, думаецца, мог мець і прыватны чыньнік. Які бес паплутаў 36-гадовага нідзе не працуючага і раней асуджанага чалавека накінуцца з нажом на духоўнага пастыра? У народзе кажуць, што епіскап Сафроні быў злачынцу добрай апорай, бо падтрымліваў яго матэрыяльна і калісьці даваў яму прытулак. Што за чорная няўдзячнасьць? Паразважаем гіпатэтычна.

Вэрсыя 1. Злачынца зьяўляецца дэклясаваным элементам з шэрагам мэнтальных праблемаў. Калі Сафроні сапраўды рэгулярна даваў яму грошы, то любая адмова магла справакаваць наркамана на напад. Тады ўсё проста і роўна тлумачыцца.

Вэрсыя 2. Абвастрэньне псыхічнай хваробы. Д’ябал ня сьпіць, таму, завербаваўшы новага байца ў стройныя шыхты дзяцей Цемры, Сатана загадаў чалавеку нанесьці адчувальны ўдар па хрысьціянах.

Вэрсыя 3. Асабістая непрыязнасьць. Нешта я больш схіляюся менавіта да гэткай прычыны нападу на Сафронія. Напомню, што падчас ператрусу ў кватэры злачынцы, міліцыянты знайшлі толькі купу рэлігійнай літаратуры, табурэт і стол. Больш нічога. Мы бачым, што чалавек апынуўся на самым дне, у яго нічога няма за плячыма – толькі бруд і цяжкая маладосьць. Ён, са зьнявечанай душой, сапраўды веруе ў Месію і Царства Божае на зямлі. Але ж ён і добра ведае прадстаўнікоў мясцовага кліру.

Што ж уяўляюць сабой некаторыя праваслаўныя функцыянэры мы ўсе добра ведаем не па чутках. Вялікая частка манахаў і белага духавенства, канешне, людзі глыбокай веры, якія, як той Ян Боска, жывуць падзьвіжніцкім жыцьцём першых катакомбных хрысьціянаў. Аднак жа ў Царкве, як і ў любой гіерархічнай сыстэмы, ёсьць і свае босы. Цікава, што сярод праваслаўных кіраўнікоў багата тых, хто пры Саўдэпе займаў інструктарскія пасады ў Камсамоле і Партыі. Былыя выкладчыкі атэізму й “шэдэўраў” Емяльяна Яраслаўскага хутка апранулі расы, адпусьцілі абільную расьліннасьць пад носам і “ачысьціліся духоўна”. Эмпірычныя доказы неіснаваньня Бога хутка сталі эмпірычнымі доказамі адваротнага. Як нэафіты з ВЛКСМ і КПСС, так і штатныя супрацоўнікі КДБ з духоўных семінарый, маючы выдатныя кіраўнічыя здольнасьці, хуценька абселі “цёпленькія” мейсцы ў Патрыярхіі і епіскапствах. Дагэтуль і сядзяць, прыгандлёўваючы сьпіртусам і цыгарэтамі.
Што ж рабіць было ў дзікія 1990-я “сірым і ўбогім” кіраўнікам правінцыйных прыходаў? Не паміраць жа з галадухі! Паглядзеўшы на сваіх царкоўных куркулёў, бацюшкі сталі заліхвацка друкаваць прэйскуранты на духоўныя паслугі: прычашчэньне - …000 руб., адпяваньне - …000 руб., вянчаньне - …000 руб. На тым справа ня скончылася. Платныя паслугі насельніцтву пацягнулі за сабой іншае. Людзі – яны і ў расе людзі. Таму ў баранкаў Божых пачалі, як грыбы, расьці катэджы (дзяцей багата, таму трэба жыльлёвая плошча), купляцца “неправаслаўныя” інамаркі (трэба паўсюль пасьпець па справах душпастарскіх), апранацца ў заморскае футра матушкі (Божае стварэньне мусіць клапаціцца аб другой палове).
Магілёўска-мсціслаўскае епіскапства не стала выключэньнем. І ў нас асобныя “свяшеннослужітелі” катаюцца на навюткіх Renault, ладзяць зь некторымі высокапастаўленымі “міранамі” (няйнакш як у гонар Прысьвятой Троіцы) папойкі і робяць з падлеткаў патэнцыйных баевікоў РНЕ.
Мы памятаем, што наш галоўны герой жыў, як тыя 12 апосталаў, не хлебам адзіным, а фактычна бяз хлеба з адной толькі верай. Распусту пэўных сьвятарскіх колаў мужчына мог назіраць увачавідкі. Абвінавачваць Сафронія ў распусьце не выпадае, бо такіх фактаў мы не ведаем. Самасуд над “адступіўшым ад веры Хрыстовай срэбралюба” мог быць індывідуальным бунтам супраць усёй сучаснай царкоўнай сыстэмы, якая больш напамінае шэраговы ідэалагічны аддзел выканкаму. Тады матывацыя былога наркамана і грэшніка цалкам зразумелая, улічваючы яго душэўны стан і мінулае. Шкада, што ён забыўся на галоўную запаведзь.