воскресенье, 3 октября 2010 г.

Прага-Вена-Будапэшт

З 13 па 18 верасьня я наведаў Эўропу. Калі казаць канкрэтна: праляцеў па той Эўропе галопам, адчуваючы сябе ці то савецкім танкістам у далёкім 1945, ці то
савецкім дэсантнікам з вясны 1968 года. Ехала нас зборная група турыстаў - амаль усе менчукі, не ўлічваючы некалькі асобаў, падсеўшых у наш зялёна-памаранчовы
Neoplan у Берасьці.

Берасьце

Горад настолькі маленькі і правінцыйны, што нават ня хочацца верыць у яго абласны статус. Праўда, заўважу, што ўзровень жыцьця там відавочна вышэйшы ад магілёўскага.
Бадай на тое ўплывае блізкасьць мяжы, хоць кісьлік дробным гандлярам Эўразьвяз такі перакрыў.Калі раней і крывы, і сьляпы пхнуліся ў спэкулятыўных
мэтах да недалёкага Беластоку, гандлюючы там цыгарэтамі, сьпіртусам і скупляючы бытавую хімію, будаўнічыя матэрыялы і інш., то зараз туды едуць ужо людзі з сур'ёзнымі
мэтамі і грашыма. Карацей, Брэсту гэтая жалезная заслона патрэбна як сабаку пятая лапа, бо іншай альтэрнатывы для места фактычна няма.

Мяжа

Мяжу прайшлі вельмі хутка, бо транспарту праз яе паменела з адзначаных вышэй прычынаў. На самой мяжы знашага боку асірацела стаіць мадэрнізаваны Duty Free,
у які марна хацелі даць нырца нашыя спадарожнікі.Мадэрнізацыя бязмытнай крамы адбылася ў накірунку згубы апошняй уласьцівых для яе функцыяў. Як вядома, бязмытнага
гандлю ў Беларусі больш няма. Ёсьць толькі такія вось рэлікты з далёкай дагістарычнай эпохі дзікага капіталізму ці проста капіталізму.

Польшча - Pajero

Нарэшце! Нарэшце я на Захадзе! Лягені глытнулі вольнага буржуазнага паветра, плечы разгарнуліся, позірк бліснуў агнём, а сківіца адвісла да зямлі...
Першы кілямэтар па польскай тэрыторыі больш нагадваў мне скок у і часе гадоў так на 25. Прыгожыя дамы-катэджы, выстражаны газон, ружоўнікі ля самай апошняй хібары - і ўсё гэта ў 2-3 кілямэтрах ад забітага беларускага сяла! Зрэшты, па польскіх мерках Бельск-Падляскі і навакольныя гміны таксама забітыя і адсталыя, хоць па нашых мерках тыя вёскі будуць сярод першых у краіне. Над польскай тэрыторыяй праплывае дух прадпрымальніцтва і каталіцтва: кожны гаспадар - гэта асобнае прадпрыемства (кавальства, фэрма, кавярня, майстэрня і да т.п.); ля кожнай вёскі - абавязковы крыж ці Дзева Марыя ў пазалочаных шатах. Дзяржаўных аграгарадкоў там няма, яны
былі ў Польшчы яшчэ ў час "народовэй дэмокрацыі", паказаўшы сваю прыродную неэфэктыўнасьць і абсурднасьць.
Праз якую гадзіну мы прыязджаем на аўтастаянку Pajero, дзе ваш герой зноў быў шакаваны...ад порцыяў у страўні. Страўня тамака звычайная і падобная да нашых,але там жа, спадарове,і накладаюць!!! Выяўляецца, што ў нас ёсьць нейкія абмежаваньні на памер порцыяў, якія ўразаюцца ўжо на заканадаўчым узроўне. Гэта робіцца,як вы здагадаліся, яшчэ да таго, як скрадуць паварыхі. У Паджэры я ўпершыню пабачыў на свае вочы як павінна выглядаць порцыя ані ўрэзаная, ані скрадзеная.Есьці не хацелася да Прагі.
На кожным кроку польскай дарогі стаяць агромністыя лягістычныя цэнтры IKEA, UNILIVER etc. - вось як мазуры зарабляюць на геапалітычным становішчы краіны! Дарэчы,IKEA - гэта найбуйнейшы інвестар Беластоцкага ваяводства Жэчыпаспалітэй.

Вроцлаў

Праз Вроцлаў мы ехалі амаль ноччу, таму горад не давялося пабачыць. Заўважыў толькі, што места даволі мадэрновае, з вялікай колькасьць хмарачосаў, гатэляў,
бінэс-цэнтраў. Па дарозе нам трапілася некалькі файных касьцёлаў, сярэднявечны мост, купа рэклямы і сьмецьця. Апошняе мяне зьдзівіла, бо я ўяляў Польшчу як выключна
вылізаную краіну. Бачу, што сапраўды Беларусь - краіна чыстых праспэктаў і цэнтральных вуліц. Усеагульным клінінгам вырашаюцца сацыяльныя праблемы, бо ствараюцца
працоўныя месцы і сьвяточная атмасфэра ўсеагульнага дабрабыту і стабільнасьці.

Мяжа з Чэхіяй

Яна натуральна адсутнічае. Толькі ехаў і чытаў польскія шыльды,як праз пяць хвілінаў за вакном зьяўляецца славуты чэскі "Pozor!". Pozor нам, што мы бяз візы
пакуль можам езьдзіць толькі ў разьбітую Украіну і бандыцкую Маскву. Прачытаў учора, што тралейбусны парк Крыму занесены у кнігу рэкордаў Гінэса як самы стары ў сьвеце.
Нічога! Мы, беларусы, непераборлівыя: у Маскву -так у Маскву, у Алушту-так у Алушту! Эўропа проста ня ведае, што мы нашмат бліжэй да агульназаходняй традыцыі
грэцкіх полісаў. Аўтаркія і аўтаномія-гэта нашая неад'емная рыса, сягаючая сваімі каранямі аж у сярэдзіну 1990-х.

Працяг будзе далей...
Мае фота можна пабачыць тутака:
View my Photo Album
Free Photo Albums by Bravenet.com 

пятница, 1 октября 2010 г.

MC Pokaisya!

От, спадарове, што такое сапраўдны рэп! Гэта вам ня розныя там моднікі з-пад менскага McDonalds ці сынкі заможных бацькоў а-ля Гуф ці Тыматы. Слава з Піцеру - гэта сапраўдны хрысьціянскі соўл, фрыстайл і купа вечнай мудрасьці. Гоў, мэн, гоў!

 







Прэзэнтацыя Kamunikat.org у Менску

29 верасьня прысутнічаў на прэзэнтацыі новай вэрсіі інтэрнэт-старонкі "Камунікат", што праходзіла ў галерэі "Ў". Вельмі ўсьцешаны, што давялося пабачыць на свае вочы
мадэратараў партнэрскага сайту: Яраслава Іванюка і Натальлю Герасімюк. Разам з Сярожкам, валянтэрам "Беларускай Смаленшчыны", часам падкідаю адзначаным сябрам з Польшчы тыя ці іншыя электронныя кнігі. Не думаў, што хутка зь імі пазнаёмлюся ў Менску.

Новы сайт www.kamunikat.org прываблівае сваім новым дызайнам і шматлікімі функцыямі,пра якія мне, як мадэратару "Беларускай Смаленшчыны", затаецца толькі марыць.
Разынка мерапрыемства - на выставе кожны жадаючы мог узяць абсалютна бясплатна кнігі выдавецтва Беларускага гістарчынага таварыства ў Беластоку, таму ваш пакорлівы слуга ўхапіў аж
8 кніжак з-пад пяра Міры Лукшы, Сакрата Яновіча і іншых беластоцкіх аўтараў.

На імпрэзе ўвесь час думаў пра фэномэн беларусаў Беластоцкага краю: як колішнія палешукі і літвіны, якія размаўляюць пераважна на ненармаваных ўкраінскіх і беларускіх гаворках
захаваліся сярод даволі агрэсыўнай польскай культуры. Бадай тут адказ адзіны - дзякуючы праваслаўнай веры. Менавіта яна дае тубыльцам адчуваньне сваю адметнасьці,бо дзе вы бачылі
праваслаўнага паляка?

Заўважыў і тое, што на беларускія тусоўкі ў Менску ходзяць адныя й тыя ж людзі: нас мала, але мы ў цяльняшках! Болей бы такіх сустрэчаў! Тым часам чакаю на наступную ўрачыстасьць кампаніі "Будзьма"!

Фотаздымкі з імпрэзы можна праглядзець ніжэй: