Сэрбія выказала гатовасьць да перамоваў пра падзел Косава, чыю незалежнасьць яна не зьбіралася прызнаваць. Галоўны ўдзельнік перамоваў з сэрбскага боку Борка Стэфанавіч заявіў у інтэрвію газэце “Бліц”, што “сэрбская перамоўная група не выключае магчымасьці перамоваў пра падзел Косава”.
Раней Бялград даваў зразумець, што можа падтрымаць ідэю падзелу з тым, каб населеныя сэрбамі паўночныя тэрыторыі Косава былі далучаныя да Сэрбіі. Урад Косава неаднаразова адхіляў такую магчымасьць, настойваючы на тым, што Косава мусіць заставацца ў сваіх цяперашніх межах.
www.svaboda.org