От, спадарове, што такое сапраўдны рэп! Гэта вам ня розныя там моднікі з-пад менскага McDonalds ці сынкі заможных бацькоў а-ля Гуф ці Тыматы. Слава з Піцеру - гэта сапраўдны хрысьціянскі соўл, фрыстайл і купа вечнай мудрасьці. Гоў, мэн, гоў!
пятница, 1 октября 2010 г.
Прэзэнтацыя Kamunikat.org у Менску
29 верасьня прысутнічаў на прэзэнтацыі новай вэрсіі інтэрнэт-старонкі "Камунікат", што праходзіла ў галерэі "Ў". Вельмі ўсьцешаны, што давялося пабачыць на свае вочы
мадэратараў партнэрскага сайту: Яраслава Іванюка і Натальлю Герасімюк. Разам з Сярожкам, валянтэрам "Беларускай Смаленшчыны", часам падкідаю адзначаным сябрам з Польшчы тыя ці іншыя электронныя кнігі. Не думаў, што хутка зь імі пазнаёмлюся ў Менску.
Новы сайт www.kamunikat.org прываблівае сваім новым дызайнам і шматлікімі функцыямі,пра якія мне, як мадэратару "Беларускай Смаленшчыны", затаецца толькі марыць.
Разынка мерапрыемства - на выставе кожны жадаючы мог узяць абсалютна бясплатна кнігі выдавецтва Беларускага гістарчынага таварыства ў Беластоку, таму ваш пакорлівы слуга ўхапіў аж
8 кніжак з-пад пяра Міры Лукшы, Сакрата Яновіча і іншых беластоцкіх аўтараў.
На імпрэзе ўвесь час думаў пра фэномэн беларусаў Беластоцкага краю: як колішнія палешукі і літвіны, якія размаўляюць пераважна на ненармаваных ўкраінскіх і беларускіх гаворках
захаваліся сярод даволі агрэсыўнай польскай культуры. Бадай тут адказ адзіны - дзякуючы праваслаўнай веры. Менавіта яна дае тубыльцам адчуваньне сваю адметнасьці,бо дзе вы бачылі
праваслаўнага паляка?
Заўважыў і тое, што на беларускія тусоўкі ў Менску ходзяць адныя й тыя ж людзі: нас мала, але мы ў цяльняшках! Болей бы такіх сустрэчаў! Тым часам чакаю на наступную ўрачыстасьць кампаніі "Будзьма"!
Фотаздымкі з імпрэзы можна праглядзець ніжэй:
Подписаться на:
Сообщения (Atom)