четверг, 3 сентября 2009 г.

Чачэнскае пытаньне ці "Русских солдат чеченцы режут как свиней"

Не так даўно беларуская блёгерка Zmagarka, яна ж панна Елавая, справакавала расейскую інтэрнэт-супольнасьць на ідэалягічную бітву. Справа палягала ў тым, што дзяўчына зьмесцавала ў сваім ЖЧ артыкул з гучнай назвай "", а да яго прымацавала і характэрнае відэа, дзе чачэнскія інсургенты распраўляліся з расейскімі ваеннапалоннымі.Справа дайшла да таго, што Елавой сталі пагражаць фізычнай расправай, не кажучы ўжо пра тысячы нецэнзурных камэнтароў у яе адрэсу.

Чачэнская вайна амаль не закранула Беларусь, бо тысячы каўкаскіх уцекачоў прайшлі празь яе транзытам у Польшчу, Скандынаўскія краіны і Заходнюю Эўропу. Тым ня менш, і нашае грамадства, добра апрацаванае расейскімі тэлеканаламі, мае, у асноўным, стэрэатыпнае ўяўленьне як пра чачэнска-расейскія войны 1990-х гг., так, наогул, і пра саміх горцаў.

"Чорнадупая барадатая сволач, якая не хацела жыць мірна, гвалтавала славянскае насельніцтва" - звычайны погляд на каўказцаў асноўнай масы абывацеляў. Што ж, пэўнае рацыянальнае зерне ў ў тым ёсьць, бо ў 1990-я гг. і ў Магілёве мы маглі назіраць чачэнскіх хлопцаў на чорных мэрсэдэсах, якія "рабілі справу" ў Сінявокай.

Захад у тыя ж самыя 1990-я назіраў на сваіх вуліцах расейскіх бандытаў і прастытутак, што не адлюстроўвае поўнай сацыяльнай стратыфікацыі расейскага грамадства. Таму, здаецца, па адных гандлярах з былога ўжо "Чаркізону" й рэкетырах атаясамліваць увесь народ ня варта.

Адзначым, што адзначаныя вышэй ксэнафобскія настроі заўжды замінаюць цьвяроза ацэньваць сытуацыю, а, тым больш, такую зьяву як вайна. Напрыклад, ніхто зараз не аспрэчвае несправядлівы з боку ЗША характар В'етнамскай вайны. Але ў той час сярэдні амэрыканец (за выняткам гіппі і студэнтаў) лічыў тую вайну выключна дадатнай зьявай, бо яна вялася супраць камуністаў,ды яшчэ "касавокіх" камуністаў. Немцы калісьці таксама ваявалі супраць славянскіх "вылюдкаў" і іншых "недачалавекаў".

Якуб Колас калісьці ўспамінаў, што ў самым пачатку Руска-японскай вайны ксэнафобскія настроі ў Расеі так разбушаваліся, што пасьля Цусімы падданыя Раманавых доўга не маглі паверыць у паразу. Маўляў, як гэта так сталася, што касавокія малпы, якія толькі што зваліліся з дрэва,перамаглі БЕЛАГА ЦАРА!??

Так і ў сучаснай Расеі ўсе прадстаўнікі "Чуркістану" залічаюцца ў адзіны квазіэтнас - "чурак", "чорных" ці, больш пліткарэктна, ЛКН (ліц кавказской національності), якія нібы ня здольныя да ствараючай ці разумовай працы.

Так думаў у 1994 г. Павал Грачоў, бо "паганяць пастухоў" сунуўся з голай шашкай і ссунутай на патыліцу папахай. Сярод "чабаноў" і "нацмэнаў" ён і іншыя крамлёўскія бандыты загубілі 19-гадовых хлапцоў, не кажучы ўжо пра тысячы мірных жыхароў.

На самой справе, усе войны ў Чачэніі - гэта войны супраць маленькай, але гордай краіны. Хай чачэнцы збудуюць недасканалую саклю, але сваю.

Таня Елавая, канешне, паступіла вельмі глупа, бо, відавочна сымпатызуючы сэпаратыстам, яна перастала быць аб'ектыўнай. Забойства ваеннапалонных, кім бы яны не былі, зьяўляецца цяжкім злачынствам. Елавая права толькі ў сваім палітычным закліку таго агіднага посту.Ічкерыя мусіць вызваліцца ад расейскай акупацыі! Выбару ў яе няма - зашмат паклала сваіх лепшых сыноў! Таму я салідарызуюся са Змагаркай, хоць і асуджаю яе за той выпадак. Таня, расейскія хлопцы прыйшлі на тую зямлю не забіваць, а служыць!


Прапаную некалькі фотаздымкаў з тых суворых часоў. Паглядзіце на гэтых людзей.У іхнія вочы. Яны для мяне - эталон патрыятызму й мужнасьці! Паболей бы такіх тут, на Беларусі!

А выратуе нас усіх любоў!