На сьвята 9 траўня давялося сутыкнуцца з супрацоўнікамі спэцслужбаў на турнікеце. Прайсьці празь яго мусілі ўсе ахвотныя пашпацыраваць пад сьцягам Перамогі.
Мяне затрымаў нейкі боўдзіла гадоў пад 40, у чорных акулярах, з самаробнай татуіроўкай на руцэ. На твары - самадавольства, адчуваньне ўласнай беспакаранасьці, адсутнасьць глыбокай думкі ці маральных перажываньняў. Унутр я так і не трапіў, бо мае нажніцы для паперы прымроіліся мясцовым рацарам плашча і кінжала зброяй масавай паразы.
Але я не пра тое. Прыдалося, што багацьце панскіх гарнітураў, залатых ланцугоў, крыжоў і прыпаркаваных непадалёк джыпаў - не ад бюджэтных заробкаў.
А ў купе з празнаньнем "былога" з Фрунзенскага, міжволі прыходжу да высновы, што нас кантралюе нейкая асаблівая каста дзяржаўных прадпрымальнікаў. І не вядома каму не спадабаліся мае нажніцы: перагоншчыку аўто ці ўладальніку салярыя...
Комментариев нет:
Отправить комментарий